Як рамантуюць масты ў Асіповіцкім раёне

Як рамантуюць масты ў Асіповіцкім раёне

Чыгуначны мост праз Бярэзіну можна лічыць адной з галоўных адметнасцей пасёлка. I не без прычыны: гэтае ажурнае збудаванне шыкоўна выглядае нават з космасу! Аднак здалёк немагчыма разгледзець непазбежныя наступствы працяглай эксплуатацыі ва ўмовах вільготнага беларускага клімату. Iнакш кажучы — рудых плям іржы на металічных арках і шэрых пацёкаў вышчалачвання на абкладзеных каменем апорах. Зразумела, праблема тут не толькі ў ахайнасці знешняга выгляду: працэс эрозіі, калі з ім не змагацца, можа “з’есці” нават самую дыхтоўную канструкцыю.

З кастрычніка мінулага года на ялізаўскім мосце, — яму, дарэчы, сёлета спаўняецца 85 гадоў — вядзецца чарговы планавы рамонт. У ім задзейнічана некалькі арганізацый, якія паэтапна выконваюць прадугледжаныя рэгламентам работы. З улікам памераў збудавання, аб’ёму і складанасці ўзнаўленчых аперацый гэтая справа будзе доўжыцца як мінімум да канца наступнага года.

most

На першым этапе, які павінен завершыцца ў жніўні, спецыялісты ТАА “Мосттрансбуд” займаюцца ўмацаваннем берагавых апор і найбольш адказных нясучых элементаў, ачышчаюць металічныя часці ад іржы і наносяць на іх новую фарбу.

Апошнія віды работ праводзяцца на вышыні ў некалькі дзясяткаў метраў, яны небяспечныя для жыцця і здароўя, да таго ж вельмі “брудныя”, таму дапускаюцца да іх толькі добра падрыхтаваныя прамысловыя альпіністы.

Спачатку вядзецца абразіўнаструменная апрацоўка дэталей, якія ўтвараюць моставыя аркі. У якасці “мыючага сродку” ўжываецца калібраваны — дарэчы, на Асіповіцкім заводзе жалезабетонных канструкцый — пясок з дыяметрам пясчынак не болей 3 міліметраў. З дапамогай спецыяльнай устаноўкі іх струмень разганяецца сціснутым паветрам да 650 км/г і лёгка абдзірае паверхню металу да поўнай чысціні. Пры гэтым утвараецца шчыльнае воблака пылу, а гук такі, што закладвае вушы. Расход пяску дастаткова вялікі — 250 кілаграмаў на 3 квадратныя метры, і ўся маса падае на пуці. Каб не ствараць перашкоды руху, пясчаныя “дзюны” трэба перыядычна змятаць.

Зразумела, каб пры такой “чыстцы” не страціць здароўе, альпіністам неабходна надзейная экіпіроўка, у склад якой уваходзіць амаль што герметычная спецвопратка, процівагаз і супрацьшумавыя навушнікі.

 rabotnik-mosta

Ачышчаны метал трэба як мага хутчэй пафарбаваць, аднак і тут ёсць свае нюансы. Па-першае, таўшчыня ахоўнага слою павінна знаходзіцца ў пэўных межах, што патрабуе ад маляроў увагі і высокай кваліфікацыі. Па-другое, для ўзгаданай апрацоўкі прымяняецца не зусім звычайная фарба — такая ж, якой абараняюць ад карозіі карпусы падводных лодак. Яна мае вельмі высокую трываласць і мноства іншых пераваг, але і істотны недахоп: наяўнасць у складзе моцных атрутных рэчываў.

Па словах майстра ТАА “Мосттрансбуд” Iгара Кенько, ялізаўскі мост знаходзіцца ў добрым стане, таму з пункту гледжання рамонтнікаў ён не з’яўляецца складаным аб’ектам. Аднак так бывае не заўсёды. Папярэдні мост на Бярэзіне, на якім давялося працаваць спецыялістам прадпрыемства, быў настолькі пашкоджаны карозіяй, што таўшчыня некаторых металічных дэталей склала толькі 20% ад першапачатковай. Пры гэтым надзейнасць збудавання заставалася ў межах дапушчальнага — чыгуначны мост будуецца з вялізным запасам трываласці.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем