Выхавальнік асіповіцкага дзіцячага сада № 9 «Крынічка» Кацярына Кучаравая стала пераможцам інтэлектуальнай тэлегульні «Што? Дзе? Калі?»

Выхавальнік асіповіцкага дзіцячага сада № 9 «Крынічка» Кацярына Кучаравая стала пераможцам інтэлектуальнай тэлегульні «Што? Дзе? Калі?»

Удалы дэбют

Інтэлектуальныя гульні — добры адпачынак і карыснае правядзенне часу. Прыемна, што землякі актыўна ўдзельнічаюць у іх, у тым ліку маюць дачыненне і да работы элітарнага клуба «Што? Дзе? Калі?».

Пастаянна дасылаюць пытанні знатакам асіпаўчане Вольга і Аляксей Куцікі. А зараз да іх кампаніі далучылася выхавальнік дзіцячага сада № 9 «Крынічка» Кацярына Кучаравая. Цікава, што згуляла яе пытанне ў 13-м сектары, дзе верагоднасць трапіць на гульнявы стол зусім невялікая. Дэбют аказаўся ўдалым, бо каманда не змагла знайсці правільны адказ.

— Пытанне выбіралі разам з сястрой Лізаветай, — расказала Кацярына. — Цікава, што натхніла нас відэа аднаго з блогераў, у якім паведамлялася аб арганізацыі адпачынку маладажонаў у незвычайным атэлі. Там быў укручаны ў столь таямнічы кручок. Пытанне аформілі і адправілі мінулым летам. І вось зараз выпаў яго час.

Кацярына рэгулярна глядзіць гульні як беларускага, так і расійскага клубаў «Што? Дзе? Калі?», але робіць гэта не ў дзень трансляцыі, а назаўтра раніцой. Гэтак паступіла і 23 чэрвеня. Але позна ўвечары атрымала віншаванне ад цёткі. Уключыла тэлевізар, пераматала праграму назад і паглядзела, як знатакі не знайшлі ключ да яе загадкі. Хаця адказ просты: кручок патрэбны, каб чапляць на яго шлюбны нарад нявесты.

Натхнёная першай перамогай, Кацярына настроена працягнуць падбор галаваломак, прыдатных для пераўтварэння ў пытанні, дастойныя любімай тэлегульні.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость