Выхавальнік асіповіцкага дзіцячага сада № 9 “Крынічка” Кацярына Кучаравая стала пераможцам інтэлектуальнай тэлегульні “Што? Дзе? Калі?”

Выхавальнік асіповіцкага дзіцячага сада № 9 “Крынічка” Кацярына Кучаравая стала пераможцам інтэлектуальнай тэлегульні “Што? Дзе? Калі?”

Удалы дэбют

Інтэлектуальныя гульні — добры адпачынак і карыснае правядзенне часу. Прыемна, што землякі актыўна ўдзельнічаюць у іх, у тым ліку маюць дачыненне і да работы элітарнага клуба “Што? Дзе? Калі?”.

Пастаянна дасылаюць пытанні знатакам асіпаўчане Вольга і Аляксей Куцікі. А зараз да іх кампаніі далучылася выхавальнік дзіцячага сада № 9 “Крынічка” Кацярына Кучаравая. Цікава, што згуляла яе пытанне ў 13-м сектары, дзе верагоднасць трапіць на гульнявы стол зусім невялікая. Дэбют аказаўся ўдалым, бо каманда не змагла знайсці правільны адказ.

— Пытанне выбіралі разам з сястрой Лізаветай, — расказала Кацярына. — Цікава, што натхніла нас відэа аднаго з блогераў, у якім паведамлялася аб арганізацыі адпачынку маладажонаў у незвычайным атэлі. Там быў укручаны ў столь таямнічы кручок. Пытанне аформілі і адправілі мінулым летам. І вось зараз выпаў яго час.

Кацярына рэгулярна глядзіць гульні як беларускага, так і расійскага клубаў “Што? Дзе? Калі?”, але робіць гэта не ў дзень трансляцыі, а назаўтра раніцой. Гэтак паступіла і 23 чэрвеня. Але позна ўвечары атрымала віншаванне ад цёткі. Уключыла тэлевізар, пераматала праграму назад і паглядзела, як знатакі не знайшлі ключ да яе загадкі. Хаця адказ просты: кручок патрэбны, каб чапляць на яго шлюбны нарад нявесты.

Натхнёная першай перамогай, Кацярына настроена працягнуць падбор галаваломак, прыдатных для пераўтварэння ў пытанні, дастойныя любімай тэлегульні.

Последние новости

Профилактика

Рядом вода? Может случиться беда!

7 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Ко Дню Победы в городе Осиповичи появилась еще одна инсталляция

7 мая 2025
Читать новость
Общество

Осиповичский зональный узел электрической связи Могилёвского филиала РУП “Белтелеком” активно осуществляет работу по проведению оптоволокна

7 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Программа мероприятий в г. Осиповичи, посвящённых 80-й годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне, 9 мая 2025г.

7 мая 2025
Читать новость
Общество

В преддверии великого праздника – Дня Победы – прокурор Осиповичского района Денис Иваньков совместно с сотрудниками Осиповичского районного Следственного комитета и учащимися гимназии г. Осиповичи посетили мемориальный комплекс “Брицаловичи”

7 мая 2025
Читать новость
Общество

Команда Осиповичского лесхоза среди лучших

7 мая 2025
Читать новость