Вясна. Поле. Праца

Вясна. Поле. Праца

Ураджай-2018

Дні яравой сяўбы адметныя ў працоўным календары механізатара ААТ “Жорнаўка-АГРА” Валерыя Казачонка: у такі час асабліва востра адчуваецца ўласная адказнасць за будучы ўраджай. Яно і нядзіўна: Валерый Уладзіміравіч — галоўны сейбіт гаспадаркі. Гэты важны працэс зараз нельга ажыццявіць без надзейнай тэхнікі, і вось ужо тузін гадоў Казачонак робіць на адзіным у раёне трактары “Claas АTLES” нямецкай вытворчасці. Такі ж перыяд верна служыць  справе і сеялка “RABE”. У дастаткова працяглым веку гэтага эфектыўнага дуэта, безумоўна, заслуга і механізатара: менавіта ён рыхтуе тэхніку да палявых работ, а пасля іх завяршэння даводзіць да ладу пры пастаноўцы на захаванне.

На ўчарашнюю раніцу ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА” пасеяна 78% ранніх яравых і зернебабовых культур, 58% цукровых буракоў. Усяго яравая сяўба ў сельгаспрадпрыемстве выканана на 36% — адзін з лепшых паказчыкаў у раёне.  Будзе тэхніка ў полі і ў выхадныя, і на Першамай:  нездарма ж ён мае статус свята працы. Ды і хіба руплівы земляроб будзе сядзець дома, калі чакаюць зерне і саспелая ралля?

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем