Вялікі дзякуй вам усім, дарагія ветэраны!

Вялікі дзякуй вам усім, дарагія ветэраны!

70-letie-osvobozhdeniya-Nagradyi-veteranam

Iван Сямёнавіч Багдановіч ваяваў у партызанскім атрадзе “За Савецкую Радзіму”, на 1-м, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. На яго грудзях такія баявыя ўзнагароды, як ордэн Айчыннай вайны  1 ступені, медалі “За баявыя заслугі”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За ўзяцце Берліна”.

Алена Пятроўна Бусель змагалася з ворагам на Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Бранскім, 2-м Беларускім франтах. Узнагароджана ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі “За баявыя заслугі”, “За абарону Сталінграда”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй”.

Гэта толькі двое з больш дзясятка паважаных ветэранаў, з якімі напярэдадні 70-й гадавіны з дня вызвалення роднай краіны ад нямецка-фашысцкіх акупантаў сустрэўся старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, каб разам з ваенным камісарам Мікалаем Гоманам уручыць заслужаным людзям юбілейныя медалі і яшчэ раз ад усяго сэрца выказаць падзяку за ўсё, што яны зрабілі для нас, для сённяшняй суверэннай Беларусі.

Можна лічыць сімва-лічным, што да шчырых слоў удзячнасці кіраўніцтва мясцовай улады даручыліся і замежныя госці, якія прыбылі на Асіповіч-чыну на святкаванне Дня Незалежнасці Айчыны — дэлегацыі Сынджэрэйскага раёна Рэспублікі Малдова і Кранштацкага раёна г. Санкт-Пецярбурга. З карычневай чумой расіяне і беларусы, украінцы і малдаване, татары і армяне за свабоду і незалежнасць біліся разам. I нармальнае жыццё аднаўлялі таксама. А таму і правераныя ў цяжкія гадзіны ліхалецця лепшыя чалавечыя якасці цяпер павінны толькі мацнець і развівацца!

 2-iyulya-TSel

2 ліпеня. На мясцовых могілках вёскі Цэль у 11 гадзін адбыўся мітынг, прысвечаны адкрыццю помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў барацьбе з фашыстамі ў 1941-1945 гадах. Такім чынам, дзякуючы неабыякавасці мясцовай грамадскасці, у тым ліку і ветэранам Вялікай Айчыннай і Узброеных Сіл Віктару Трыфанавічу Барабашу і падпалкоўніку ў адстаўцы, кіраўніку гуртка “Ваенна-гістарычная рэканструкцыя” раённага Цэнтра турызму і краязнаўства Юрыю Аляксандравічу Сцяпанаву на асіповіцкай зямлі ўзняўся яшчэ адзін абеліск у гонар тых, хто аддаў сваё жыццё, абараняючы Радзіму ад ворагаў.

У гэты ж дзень кветкі і вянкі ўсклалі і да іншых помнікаў і абеліскаў раёна, месцаў пахавання воінаў, партызан, падпольшчыкаў і ахвяр фашызму.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем