Віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка Лора Так завітала ў Асіповіцкі раён

Віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка Лора Так завітала ў Асіповіцкі раён

Дарога супрацоўніцтва

З 15 па 17 верасня ў нашай краіне знаходзілася віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка па рэгіёнах Еўропы і Цэнтральнай Азіі Лора Так. Адной з мэт візіту высокапастаўленай прадстаўніцы найбольш уплывовай фінансавай арганізацыі свету стала азнаямляльная паездка па аўтамагістралі Мінск-Гомель, рэканструкцыя якой ішла за кошт крэдытаў Сусветнага банка.

Vitse-prezident-vsemirnogo-banka-Lora-Tak

На мяжы Мінскай і Магілёўскай абласцей (адпаведна Пухавіцкага і Асіповіцкага раёнаў) для Лоры Так была арганізавана экспрэс-прэзентацыя, у якой прынялі ўдзел віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін, міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, адказныя работнікі дарожных, экалагічных і іншых структур, якія былі задзейнічаны ў рэалізацыі буйнога будаўнічага праекта. Асіповіцкі раён прадстаўлялі старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч і яго першы намеснік Васіль Пятроўскі.

Пры абмеркаванні ходу і вынікаў рэканструкцыі дарогі беларускім бокам быў станоўча ацэнены вопыт, атрыманы ў зносінах з замежнымі партнёрамі. Супрацоўніцтва дазволіла ўнесці шэраг важных удакладненняў у стратэгію развіцця транспартнай інфраструктуры краіны. У першую чаргу гэта тычыцца скарачэння шкоднага ўплыву дарог на прыроднае наваколле і спрыяння дзелавой актыўнасці насельніцтва ў прылягаючых да транспартных артэрый населеных пунктах.

Таксама было выказана спадзяванне, што Сусветны банк прыме ўдзел у рэалізацыі іншых дарожна-будаўнічых праектаў, і ў першую чаргу — мадэрнізацыі аўтатрасы М6 — Мінск-Гродна.

Лора Так у сваю чаргу адзначыла, што Сусветны банк выдатна разумее важнасць дарожнага будаўніцтва для Беларусі і бачыць карысць беларускага “транспартнага калідора” для развіцця эканомікі Еўразійскага кантынента.

* * *

Фармат візіту прадстаўніцы Сусветнага банка не прадугледжваў вядзення перамоў аб канкрэтных накірунках далейшага супрацоўніцтва, аднак на сёння яго можна лічыць у цэлым паспяховым і маючым добрыя перспектывы далейшага ўмацавання. З 1992 года наша краіна атрымала ў выглядзе крэдытаў і грантаў каля 1,4 мільярда долараў. Сёння ў Беларусі на сродкі СБ рэалізуецца пяць інвестыцыйных праектаў сукупным коштам каля 650 мільёнаў долараў.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость