Віншуем!

На нядаўнім агульна-рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў» сярод узнагароджаных лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу былі і асіпаўчане.
Так, у сваёй намінацыі Дыплом I ступені атрымала начальнік раённай ветэрынарнай станцыі Ганна Аляхно, Дыпломам II ступені быў узнагароджаны вадзіцель на перавозцы травяных кармоў ад корманарыхтоўчага камбайна з АСВК «Калгас «Авангард» Аляксандр Данілаў. Таксама з дыпломамі вярнуліся аператар машыннага даення філіяла «Белшына-агра» ААТ «Белшына» Таццяна Вярбіцкая і механізатар АСВК «Калгас імя Чарняхоўскага» Барыс Бандарэнка, які выпрацаваў найбольш эталона-гектараў на ўмоўны трактар.

