Ветэраны асіповіцкай райбальніцы: святы і будні

Ветэраны асіповіцкай райбальніцы: святы і будні

масленица поликлиника

У ветэранскай арганізацыі райбальніцы паважаюць народныя традыцыі. Адзначаюць тут розныя святы, а Каляды ды Масленіцу шануюць асабліва. Вось і сёлета, як і летась, сабраліся ля будынка райпаліклінікі, каб правесці зіму і сустрэць вясну. І зрабілі гэта весела: з песнямі ды карагодамі.

хоровод2 хоровод

Пакуль палала пудзіла Масленіцы, што атаясамлівае не толькі халодную зіму, але і ўсё цёмнае, негатыўнае, удзельнікі свята загадалі, каб агонь забраў дрэнны настрой, хваробы і беды, а будучыня напоўнілася толькі станоўчымі па-дзеямі. Успомнілі бабулі ды дзядулі песні сваёй маладосці, лірычныя і мілагучныя. Не абышлося, канечне ж, і без бліноў — сімвала сонца, што вясной усё часцей выглядае з неба.

чучело горит масленица песни

Але не толькі святы цікавяць пажылых людзей. Яны падтрымліваюць цесную сувязь са сваімі былымі калегамі, рэгулярна наведваюць і аказваюць дапамогу тым, каму яна неабходна, віншуюць імяніннікаў. На гэты раз віншаванні прымала Аляксандра Трафімаўна Грынько, якая 12 гадоў адпрацавала на вясковых ФАПах і 28 — на «хуткай дапамозе». Імянінніца адзначыла, дарэчы, што сёлета спаўняецца 60 гадоў, як атрымала дыплом фельчара-акушэра і прыступіла да работы.

Цяпло ўзаемаадносін з тымі, з кім «не адзін пуд солі з’елі», — гэта тое, чаго так не хапае ветэранам многіх арганізацый. У гэтым плане многія могуць раўняцца на медработнікаў.

Последние новости

Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко и другие лидеры стран СНГ около часа общались в закрытом формате после саммита 

10 октября 2025
Читать новость
Власть

Стали известны подробности международных контактов Лукашенко на полях саммита СНГ

10 октября 2025
Читать новость
Общество

Кассы самообслуживания в Осиповичах: удобство будущего или потеря человеческого общения?

10 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем