Вчера на храме в честь иконы Божией Матери «Жировицкая» засиял купол

Вчера на храме в честь иконы Божией Матери «Жировицкая» засиял купол

На фоне чыстага неба

Учора на храме ў гонар іконы Божай Маці “Жыровіцкая” ў Ліпені на радасць вернікам і ўсім жыхарам вёскі заззяў купал, які надаў культаваму будынку закончаны выгляд

Гісторыя сцвярджае, што ўжо ў XVIII стагоддзі ў вёсцы Халуі — цяперашнім Ліпені — дзейнічала царква Ражства Багародзі-цы, якая была пабудавана ў 1770-1780 гг. на сродкі паме-шчыка Завішы і прыхаджан і мела выгляд прадаўгаватага прамавугольніка з трыма глухімі купаламі. У будынку званіцы, які знаходзіўся асобна ад храма, меліся 4 званы.

К канцу 70-х гадоў XIX стагоддзя царква патрабавала капітальнага рамонту. Таму ў 1885 годзе на дзяржаўныя грошы з дапамогай прыхаджан  пабудавалі новы драўляны храм на каменным падмурку. Асвяцілі яго ў гонар свята Успення Багаро-дзіцы. Уладкавалі і новую званіцу, а таксама дом для бацюшкі. За храмам чыслілася 4 царкоўна-прыходскія школы. У 1913 годзе прыход складалі 3 168 чалавек. Прыходская царква праіснавала да 1934 года. Будынак захаваўся і ў 1950 годзе быў пераабсталяваны пад сельскі клуб.

А ў 2012 годзе непадалёк ад таго месца пачалі будаваць новую царкву. І вось асноўныя работы скончаны.

Настаяцель храма айцец Уладзімір Яроміч расказвае, што наперадзе яшчэ работы па тынкоўцы, абсталяванні іканастаса, але мяркуе, што з Божай дапамогай і ўдзелам прыхаджан прыблізна праз год будаўніцтва будзе скончана. Ён удзячны ўсім жыхарам і выхадцам з вёскі Ліпень, а таксама навакольных населеных пунктаў і спадзяецца на далейшы іх унёсак у агульную справу.

Фото Нины Царик

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем