Важны дзень у жыцці краіны

Важны дзень у жыцці краіны

Як і ва ўсёй рэспубліцы, пазаўчора на Асіповіччыне прайшла Усебеларуская патрыятычная акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі. Адметна, што ўрачыстасць аб’яднала прадстаўнікоў як маладога, так і сталага пакаленняў. Сёлета непасрэдна ў дзяржаўнае свята пашпарты і падарункі ад Прэзідэнта краіны — кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” — атрымалі больш за два дзясяткі вучняў з розных школ горада і раёна. Галоўны ў жыцці кожнага чалавека дакумент, безумоўна, не толькі дае пэўныя правы, але і накладвае дадатковыя абавязкі. Гэта вялікі гонар і адказнасць як перад грамадствам, так і перад самім сабою — быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, вітаючы моладзь, падкрэсліў, што на сённяшняе юнацтва ўскладаюцца вялікія надзеі, і маладыя асіпаўчане, верыцца, праславяць родны горад, зробяць яго яшчэ больш прыгожым і дабрабытным. Будучыня краіны ў надзейных руках! Разам з атрыманнем пашпарта распачынаецца новы этап у жыцці юнакоў і дзяўчат. Трэба смела рушыць да высокіх мэт і весці за сабою іншых.

   

Ад прысутнай моладзі слова ўзяў вучань СШ № 4 Дзмітрый Грышановіч. Ён падзякаваў за ўрачыстасць і праяўленую ўвагу, заверыў, што з боку юнага пакалення будуць прыкладзены ўсе намаганні, каб стаць дастойнай зменай, сапраўднымі грамадзянамі.

У гэты дзень пашырыў свае рады і маладзёжны саюз: членскія білеты і значкі з рук першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Алены Надзеявец атрымалі тры дзясяткі старшакласнікаў. Наперадзе іх чакае нямала цікавых і карысных спраў.

Віншаваў усіх прысутных на ўрачыстасці з Днём Канстытуцыі, а моладзь яшчэ і з важнай падзеяй у іх грамадскім жыцці старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік. Як кіраўнік асіповіцкай ячэйкі Камуністычнай партыі Беларусі, ён уручыў партыйны білет падпалкоўніку міліцыі ў адстаўцы Міхаілу Лагуціну.

Завяршылася мерапрыемства змястоўнай лекцыяй асістэнта кафедры тэорыі і гісторыі права БДЭУ, магістра юрыдычных навук Iгара Скарахода “Асноўны закон Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць”. Экскурс 600-гадовай глыбіні — менавіта з тых часоў і бярэ пачатак наша канстытуцыйнае права — дазволіў дарослым аднавіць, а школьнікам папоўніць свае веды па гісторыі краіны, зрабіў сустрэчу яшчэ больш інфармацыйна насычанай.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Программа мероприятий ко Дню города Осиповичи

30 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Память жива. История, описанная в научно-исследовательской краеведческой работе “Война глазами детей: свидетели Дарагановского гетто”

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Студотряд с запахом хлеба. Учащиеся осиповичского колледжа в составе стройотряда помогают нашим хлебопекам.

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем начальника отдела статистики труда Главного статистического управления Могилёвской области

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июля для всех знаков зодиака

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем