Вадохрышча на Асіповіччыне

Вадохрышча на Асіповіччыне

к 062

Для праваслаўных хрысціян Вадохрышча мае своеасаблівы каларыт. Многія ў гэты дзень, нягледзячы на мароз, акунаюцца ў палонку, каб ачысціцца духоўна і атрымаць зарад бадзёрасці на ўвесь год.

На Асіповіччыне стала ўжо традыцыяй праводзіць вадасвятныя малебны. Вось і ў суботу на гарадскім пляжы сабраліся дзясяткі чалавек, якія вырашылі паўдзельнічаць у праваслаўным абрадзе Хрышчэння ў іардані, якая была спецыяльна падрыхтавана для гэтага дзейства. Настаяцель Свята-Уведзенскага храма благачынны Васілій Белавус прачытаў святочны малебен і асвяціў ваду ў палонцы, пасля чаго землякі прымералі на сябе халодную студзеньскую ваду, глыбока ўверуючы ў яе магічную сілу.

к 089

Па словах начальніка выратавальнай станцыі Аляксандра Сушчынскага, на свяце Хрышчэння ў іардані за два дні на пляжы Асіповіцкага вадасховішча пабывалі каля 200 гараджан.

Малебны на вадаёмах правялі таксама настаяцелі Свята-Мікалаеўскага і Свята-Петра-Паўлаўскага храмаў у аграгарадках Свіслач, Вязаўніца і Лапічы айцы Андрэй Клепча і Мікалай Лазоўскі. Тут у вадохрышчынскія купелі апусціліся звыш 100 чалавек.

На думку тых, хто ачысціўся святой вадой, атрыманыя эмоцыі і адчуванні ні з чым параўнаць нельга: адчуванне небывалай бадзёрасці і душэўны пад’ём — жыць хочацца!

“На будучы год абавязкова акунёмся зноў — трэба быць здаровымі фізічна і духоўна, — сказалі яны. — Чаго і жадаем усім землякам!”

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем