В Осиповичском районе собирают шишки

В Осиповичском районе собирают шишки

Ураджай з хвойным водарам

Шышкі — насенне для будучых пасадак хваёвых дрэў — работнікі лясной гаспадаркі раёна пачалі збіраць у снежні і ўжо нарыхтавалі больш за 3,5 тоны — пакуль выключна сасновых. У гэтай справе ёсць свае лідары. На сёння — Цэнтральнае, Татаркаўскае, а таксама Каранскае доследна-вытворчае лясніцтвы.

Як даведаліся ў галоўнага ляснічага ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас» Андрэя Сарокі, усяго запланавана назбіраць восем тон сасновых шышак і дзве тоны — яловых. Большая частка сабранага адпраўляецца ў Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр, дзе сушыцца і рыхтуецца да пасадкі. Але некаторая доля застаецца ў раёне. Збор лесанасеннай сыравіны вядзецца ўручную, як з зямлі, так і з пад’ёмных механізмаў уласнымі сіламі. Па словах Андрэя Іванавіча, не з кожнага дрэва шышкі прыгодныя для якаснага насення, тут важна ўлічваць не толькі разнастайнасць, генетычныя асаблівасці, але і стан здароўя расліны.

Для начальніка базіснага ляснога гадавальніка доследнага лясгаса Віктара Беразінскага гэта першая кампанія па зборы шышак. Раней працаваў на лесанарыхтоўцы, але саджаць расліны для яго справа звыклая. Аграном па адукацыі, некаторы  час займаўся сельскагаспадарчымі культурамі, а зараз рыхтуе саджанцы для будучых лясоў. Каб засадзіць гектар зямлі, па-трабуецца больш за 50 кг насення. І калі ў сельскай гаспадарцы вынік відавочны праз некалькі месяцаў, то тут патрабуецца больш за два гады, каб  атрымаць саджанец хвойнай расліны. Яшчэ праз 30-40 дрэва стане дарослым, і толькі ў 80 гадоў яно будзе гатова да высечкі. Няпростая гэта справа — вырасціць лес.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем