В Осиповичском районе проходит досрочное голосование

В Осиповичском районе проходит досрочное голосование

Гэта наша краіна!

Датэрміновае галасаванне праходзіць у гэтыя дні.

На Асіповіччыне, як і ў іншых рэгіёнах, магчымасцю аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты ўжо скарысталася не адна сотня выбаршчыкаў.

Старшыня Осаўскага ўчастка для галасавання № 15 Любоў Пяшко адзначае, што выбары ў аграгарадку адбываюцца ў добразычлівай абстаноўцы. Многія мясцовыя жыхары прыходзяць цэлымі сем’ямі. Людзі больш сталага ўзросту падаюць заяўкі, каб члены камісіі наведалі іх непа-срэдна ў дзень выбараў дома.

Алена і Аляксандр Вабішчэ-вічы ўпершыню прыйшлі галасаваць такой дружнай кампаніяй. Дачушка Ульяна падрасла і цяпер разам з дарослымі далучаецца да грамадска-палітычнага жыцця краіны. Можа, таму і выглядае такой сур’ёзнай і засяроджанай? А Паліна сёлета перайшла ў другі клас і, канечне ж, пра выбары ведае больш за сястру, таму і настрой у дзяўчынкі прыўзняты.

Алена цяпер знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці, а да гэтага працавала ва ўстанове адукацыі. Аляксандр — аператар у дыстанцыі пуці. А разам яны — цудоўная маладая сям’я, якая хоча жыць, гадаваць дзяцей у спрыяльных умовах, мець магчымасці для іх гарманічнага развіцця, быць упэўненымі ў заўтрашнім дні. Яны любяць сваю малую радзіму і ўносяць пасільны ўклад у яе далейшы росквіт.

Дарэчы, жнівень для сям’і Вабішчэвічаў багаты на падзеі. Як агульнарэспубліканскіх, так і асабістага плана: у гэтым месяцы будуць адзначаць дні нараджэння абедзвюх дзяўчынак.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость