В Осиповичском районе проходит акция «Сестры Хатыни»

В Осиповичском районе проходит акция «Сестры Хатыни»

Боль і памяць Бозака

Ёсць на Асіповіччыне населены пункт з назвай Бозак.

         “Паходжанне назвы вёскі звязваюць з сасновым лесам, які расце навокал, — расказала настаўніца Вязаўніцкага ВПК Тамара Хальцова. — Тут людзі здабывалі смалу, якую называлі бальзам. Так паступова і ўзнікла сённяшняя назва”.

Вядомы ён з ХІХ стагоддзя. У пачатку 1940-х насельніцтва Бозака налічвала больш за 600 чалавек. Людзі будаваліся, працавалі, стваралі сем’і, гадавалі дзяцей. Ніхто не ведаў, што лёс іх адлічвае апошнія месяцы…

З канца червеня 1941 года вёска была акупіравана. А роўна за год да Вялікай Перамогі пры адступленні фашысты цалкам спалілі яе: хаты і мірных жыхароў. 496 чалавек, сярод якіх было нямала дзяцей, прынялі страшную смерць у агні.

У 1980 годзе на месцы іх апошняга прытулку была ўстаноўлена скульптурная група — мужчына-араты і жанчына-жнейка з дзіцём, — а таксама  пліты з імёнамі тых, каму не суджана было больш араць зямлю і расціць хлеб. Яны самі сталі зямлёю…

Помнік даглядаюць сённяшнія жыхары Бозака і навакольных населеных пунктаў, для многія з якіх Мычко, Белахвост, Клімко, Баразна, Гоцін, Шпак і іншыя — не проста словы, напісаныя на бетонных плітах помніка, а ўласныя прозвішчы. А гэта значыць, што ў час трагедыі загінуў хтосьці з іх родных ці блізкіх.

Вось і сёння вучні Вязаўніцкага ВПК, члены БРСМ, работнікі КСУП “Вязаўніца-Агра” і прадстаўнікі Фонда міру наводзілі парадак каля помніка землякам. Падграбалі леташняе лісце, зачышчалі мох на плітах, падмяталі дарожкі. Пасля ўборкі ціха зацерушыў сняжок, нібы жадаючы ператварыць цёмныя пліты вечнай памяці ў белыя безаблічныя ўзгоркі. Але і ён не ў сілах прытупіць боль страт…

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем