В Осиповичском районе продолжается благотворительная акция

Прафсаюзы — дзецям
Свята ствараем разам
У гэтыя дні прадстаўнікі розных грамадскіх аб’яднанняў наведваюць нямала сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці
Рабяты заўсёды мараць аб навагоднім цудзе, які, як вядома, абавязкова здараецца, калі яго вельмі чакаць. Так, у адну з мнагадзетных сямей ён прыйшоў разам са старшынёй райаб’яднання прафсаюзаў Аленай Паргачовай і Святланай Сідарэнка, якая ўзначальвае райарганізацыю прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Арцём, Юля і Аліна, бацькі якіх Наталля Губар і Віталь Тулупаў працуюць у ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” аператарам машыннага даення і жывёлаводам адпаведна, атрымалі ад гасцей салодкія падарункі, цацкі, а таксама абноўкі ў гардэроб.