В Осиповичском районе действуют 5 городских, 20 сельских и 2 передвижных почтовых отделения

В Осиповичском районе действуют 5 городских, 20 сельских и 2 передвижных почтовых отделения

Паштовая сувязь

На сучасным узроўні

Падводзячы леташнія вынікі, начальнік раённага вузла паштовай сувязі Надзея Багачова задаволена адзначае, што вытворчы план быў выкананы. Адпаведна, і выручка на аднаго работніка вырасла на 21,8%. Улічваючы асаблівасці мінулага года, стараліся прапаноўваць паслугі з дастаўкай дадому, вывучалі попыт, прымалі папярэднія заказы — адным словам, рабілася ўсё, каб не пазбавіцца пастаянных спажыўцоў паслуг і тавараў.

108 населеных пунктаў (72% ад іх агульнай колькасці) пераведзены на мотадастаўку. Было распрацавана 5 гарадскіх і 1 раённы маршруты, па якіх паштары штодня праязджалі больш за 720 км. У выніку землякі атрымоўвалі ўсё неабходнае, пачынаючы ад прадуктаў харчавання і посуду і заканчваючы складанай бытавой тэхнікай і дывановымі вырабамі.

Летась быў абноўлены аўтамабільны парк, устаноўлены новы пад’ёмнік. Робіцца ўсё для найбольш хуткай перадачы адпраўленняў адрасатам. Усё часцей як юрыдычныя, так і фізічныя асобы карыстаюцца паслугамі паскоранай унутранай і знешняй пошты. У прыярытэце цяпер адпраўленні першага класа, а новыя тэхналогіі дазваляюць прасачыць шлях іх руху. Нягледзячы на тое што з’явіліся альтэрнатыўныя віды сувязі, такія як “Еўрапошта”, у звыклых для ўсіх паштовых аддзяленнях работы не паменела. Нават і снегапады, якія былі характэрны гэтай зіме, не затрымалі машыны, што дастаўлялі спажыўцам розныя віды тавараў і паслуг. Дарэчы, іх спектр пастаянна пашыраецца. З’явілася і адразу пачала набываць папулярнасць паслуга паштовага кур’ера. Такім чынам адпраўляюць пошту, напрыклад, хлебазавод, лясгас, УКП ЖКГ, фабрыка “Сонца” і іншыя прадпрыемствы.

У аддзяленнях вузла ідзе мадэрнізацыя. У бліжэйшым будучым плануецца ўвядзенне электроннай чаргі.

Як і ва ўсіх грамадскіх месцах, увосень быў уведзены абавязковы масачны рэжым, рэгулярна праводзіцца дэзынфекцыя, наведвальнікі аддзяленняў з разуменнем ставяцца да патрабаванняў часу, а калектыў сочыць за захаваннем санітарна-эпідэмічных патрабаванняў.

Наогул, сваімі работнікамі кіраўнік ганарыцца. З павагай адзываецца аб працы Святланы Маркевіч, Алены Старковай, Ларысы Гранач, Іны Пхідзенка, Таццяны Жмурынай, Ірыны Карабанавай, Алены Барсуковай, Галіны Багдановіч, Наталлі Дзядок і іншых работнікаў — сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем