В Осиповичах установили новый арт-объект

В Осиповичах установили новый арт-объект

Добраўпарадкаванне

Сэрца адкрыта для ўсіх

Перасякаючы перакрыжаванне вуліц Сумчанкі і Юбілейнай, пешаходы зараз трапляюць пад арку, якая ўмоўна аддзяляе цэнтральную частку горада ад аўтазаводскага мікрараёна.

Новы арт-аб’ект з’явіўся ў горадзе ў панядзелак. Устанавілі яго мантажнікі УКП ЖКГ. А аўтар канструкцыі — работнік гэтага ж прадпрыемства Сяргей Лясных. У камунальнай арганізацыі ён працуе каля трох гадоў. Звычайна вырабляе элементы водасцёкавай сістэмы, парапеты — неабходныя, але будзённыя рэчы. Аднак найбольш падабаецца Сяргею выконваць штучныя вырабы, у працу над якімі можна ўнесці нешта сваё, праявіць творчасць. Гэта ўжо малыя архітэктурныя формы. Кшталту тых, што ўпрыгожваюць сажалку з боку рэстарана “Пралеска”, а яшчэ выстаўляліся абапал вадаёма  навагодняй парой, — аздобленыя гірляндамі, яны радавалі гараджан узімку. Асабліва юнае насельніцтва.

І вось — новая кампазіцыя. Даволі сімвалічная. Металічная арка ў форме раскрытага сэрца, якое прымае ў сябе кожнага, хто ўваходзіць або ўязджае ў райцэнтр. А яшчэ як указальнік — недалёка знаходзіцца аддзел ЗАГС, так што, маладыя, не губляйцеся, спачатку туды, а потым — да аркі, фатаграфавацца. Дарэчы, асіпаўчане актыўна робяць сэлфі, здымаюць дзяцей на фоне новай архітэктурнай формы. І навінкай задаволены.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем