В Осиповичах прошел траурный митинг

В Осиповичах прошел траурный митинг

Памяць

Праз гады і стагоддзі памятайце!

На кургане сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскія актывісты, ваеннаслужачыя, моладзь, школьнікі. Многія прыйшлі на мітынг сем’ямі, бо такія мерапрыемствы — найлепшы сродак яднання з роднымі і выхавання патрыятычных пачуццяў у падрастаючага пакалення.

Месца правядзення было выбрана невыпадкова. На ўзвышшы знайшлі свой апошні прытулак 89 невядомых ваеннапалонных, закатаваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі. А яшчэ ў той частцы горада ў ліпені 1941 года было створана яўрэйскае гета. У дамах на вуліцах Чумакова, Кастрычніцкай, Рабоча-Сялянскай, Розы Люксембург, Карла Лібкнехта і іншых былі пабудаваны двухпавярховыя нары, на якіх спалі людзі, сабраныя з усіх Асіповічаў. Жыхары іншых нацыянальнасцей з гэтага раёна не перасяляліся, яны і ратавалі яўрэяў ад голаду.

Штораніцы працаздольнае насельніцтва гета накіроўвалі на цяжкую фізічную працу па разборцы разбураных казарм, дамоў, на чыгуначную станцыю і іншыя аб’екты.

11 кастрычніка 1941 года пад выглядам адпраўкі на работы ўсё дарослае насельніцтва гета было загнана ў ваенны гарадок і там расстраляна. Той жа лёс напаткаў і старых, а таксама матуль з малымі дзецьмі, толькі праз некалькі месяцаў…

Ва ўсіх прамовах удзельнікаў мітынгу гучалі словы болю і журбы. У фабрыках смерці, створаных па ўсёй Еўропе, фашысты, палічыўшы сябе звышчалавекамі, якія маюць права вяршыць лёсы іншых, знішчылі мільёны людзей розных нацыянальнасцей…

Над жылымі кварталамі плаўна лілася музыка ваеннага духавога аркестра і гублялася далёка ў прасторы — над землякамі, занятымі мірнымі справамі.

У гэты дзень лагодна свяціла сонейка, белыя воблакі паволі плылі па блакітным небе, у паветры весела кружылі матылькі. Прырода ўсім сваім выглядам імкнулася паказаць, што ўжо не памятае далёкіх крывавых дзён. Але мы будзем памятаць — праз гады, праз стагоддзі…

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем