В деревне Крынка открыли мост через Птичь

В деревне Крынка открыли мост через Птичь

Дакладна ў тэрмін

Узвядзенне моста праз  раку Пціч у вёсцы Крынка (гл. “АК” № 76 ад 9.10.2018 г. “Вёска і яе мост”) было скончана ў мінулую пятніцу — на 2 дні раней вызначанага тэрміну. Хуткасць работы ваенных будаўнікоў стала прыемным сюрпрызам мясцовым жыхарам, якія з-за адсутнасці пераправы мелі мноства нязручнасцей. Што ж тычыцца якасці, то пры належным доглядзе  наступную рэканструкцыю трэба будзе рабіць не раней, чым праз 20 гадоў. А гэта — максімальны тэрмін эксплуатацыі драўляных мастоў падобнай канструкцыі!

Пунктам адліку азначанага перыяду часу можна лічыць 13 гадзін 22 кастрычніка, калі пасля ўрачыстага мітынгу  з удзелам старшыні райсавета дэпутатаў Сяргея Сувеева, камандзіра 188 гвардзейскай інжынернай брыгады палкоўніка Валерыя Жураўлёва, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірыны Раманчук, дырэктара УКП ЖКГ Дзмітрыя Кулакоўскага, народнага калектыву “Вяселле”, вучняў і настаўнікаў Дараганаўскай школы і, зразумела, мясцовых жыхароў па новым мосце праехалі першыя машыны і прайшлі ўсе жадаючыя…

Па словах старшыні выканкама Дараганаўскага сельсавета Тамары Валадзько, крынкаўцы зрабілі ўсё магчымае, каб вайскоўцы-будаўнікі адчувалі сябе ў камандзіроўцы як дома, і добраахвотна ўзялі на сябе ладную частку “тылавога забеспячэння вучэнняў” у плане падтрымання гігіены, зручнасці месц адпачынку, дапамогі ў прыгатаванні ежы. У знак удзячнасці за гасціннасць прыняць удзел у цырымоніі перарэзвання чырвонай стужкі была запрошана мясцовая жыхарка Ганна Маслава, побач з домам якой воіны-мостабудаўнікі размяшчалі сваю палявую стаянку.

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем