В ЦБУ №722 филиал №703 ОАО «Беларусбанк» в Осиповичах знают, как объединить работников

В ЦБУ №722  филиал №703 ОАО «Беларусбанк» в Осиповичах знают, как объединить работников

Зладжаны калектыў — выніковая праца

Па выніках мінулага года выдатным прыкладам якаснай арганізацыі ідэалагічнай, інфармацыйна-прапагандысцкай і выхаваўчай работы прызнана дзейнасць калектыву цэнтра банкаўскіх паслуг № 722 ААТ “ААБ Беларусбанк”.

— Безумоўна, ідэалогія адыгрывае асаблівую ролю ў якасным фарміраванні адносін у працоўным калектыве, — адзначае намеснік дырэктара Вольга Карчэўская. — Яна не толькі спрыяе стварэнню выдатнага мікраклімату ў арганізацыі, але і ўплывае на развіцце канкурэнтаздольнасці, вырашэнне пастаўленых задач, якасць прадастаўляемых паслуг.

— Па якіх прынцыпах арганізуецца ідэалагічная работа ў банку?

— Па-першае, у нас створаны і працуе каардынацыйны савет. Уваходзяць у яго кіраўнікі падраздзяленняў і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, а ўсе хвалюючыя моманты абмяркоўваюцца на пасяджэннях. Зразумела, маем перспектыўныя і аператыўныя планы на месяц, квартал, год. Абавязкова ўлічваюцца ў іх усе актуальныя падзеі як арганізацыі, так і рэгіёна, дзяржаўныя і прафесійныя святы.

Распрацавана сістэма кантролю за пытаннямі, якія ўзнікаюць у работнікаў банка. Іх сутнасць — папярэдзіць з’яўленне невыразнасцей, незадаволенасці ў калектыве шляхам пастаяннага кантакту, тлумачэнняў. Асаблі-вае месца адводзіцца дзейнасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Кожны месяц у банк завітваюць прадстаўнікі райвыканкама і мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, якія асвятляюць тэмы адзіных дзён інфармавання, а таксама адказваюць на пытанні работнікаў. Акрамя таго, асобна расказваем і пра жыццё банкаўскай структуры, каб калектыў заўсёды быў у курсе падзей.

— З чаго складаецца так званы сацпакет работнікаў ЦБП № 722?

— У ААТ “ААБ Беларусбанк” распрацавана праграма сацыяльнага і гуманітарна-культурнага развіцця. У яе межах, напры-клад, работнікам аказваецца матэрыяльная дапамога на будаўніцтва і набыццё жылля, прапануюцца пуцёўкі ў санаторыі, базы адпачынку, у тым ліку і для дзяцей. За кошт банка праводзяцца медыцынскія даследаванні, страхуюцца медрасходы. Арганізавана наведванне басейна, трэнажорнай залы, заняткаў па аквааэробіцы, пілатэсе, ёзе.

— А як наладжана супрацоўніцтва з грамадскімі аб’яднаннямі?

— Сёння ў нас створана 5 пярвічак: прафсаюзная і ветэранская арганізацыі, суполкі ГА “БРСМ”, “Белая Русь” і “ Беларускі саюз жанчын”. Натуральна, усе яны прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі ідэалагічнай работы ў банку, па іх ініцыятыве праходзіць шмат цікавых і карысных мера-прыемстваў. Так, пад эгідай “Белай Русі” для работнікаў ЦБП штогод праводзіцца масавае катанне на лядовай арэне ў Бабруйску. З дапамогай прафсаюза работнікі маюць магчымасць трапіць на культурна-відовішчныя мерапрыемствы, экскурсіі, спартыўныя спаборніцтвы. Прадстаўнікі БРСМ і саюза жанчын рэгулярна арганізуюць мерапрыемствы і акцыі для дарослых і дзяцей да Дня маці, Вялікадня, Новага года,  8 Сакавіка і 23 лютага, Дня ведаў. Ветэранскай арганізацыі гэтым летам спаўняецца 25 год — былыя работнікі банкаўскай сістэмы таксама без увагі ніколі не застаюцца.

— Чым яшчэ можна зацікавіць людзей не проста адпрацоўваць пэўную колькасць гадзін, а актыўна ўдзельнічаць у жыцці банка?

— Акрамя сумесных культурна-спартыўных мерапрыемстваў, у нашай сістэме праводзяцца  сур’ёзныя конкурсы прафесійнага майстэрства, падрыхтоўка да якіх значна аб’ядноўвае калектыў, а гэта, у сваю чаргу, і павышэнне кліенцкага сэрвісу, і рост яго эфектыўнасці. Тройчы наш ЦБП станавіўся лепшым у рознічным бізнесе, у ліку лідараў выступалі і аперацыйная служба, і аддзяленне банка ў Лапічах. Дарэчы, фота найбольш адказных і добрасумленных работнікаў размяшчаем на Дошцы гонару ЦБП.

Увогуле ж нам у ЦБП № 722 адзін з адным пашанцавала: усе прафесіянальныя, неабыякавыя, дзейсныя. А цікавасць калектыву да жыцця раёна, дзяржавы, грамадская актыўнасць, ініцыятыўнасць, жаданне плённа працаваць і развівацца — вось той вынік, дзеля якога і праводзіцца ідэалагічная работа. Безумоўна, недарэмна.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость