Узрост — не перашкода для натхнення

Узрост — не перашкода для натхнення

babylАсіпаўчанка Таісія Iванаўна ПАРМОН — чалавек з незвычайна багатым унутраным светам. Таму, мабыць, і мае не адно, а некалькі цікавых захапленняў. Прычым, абсалютна розных. Каб расказаць пра іх, спачатку расставілі прыярытэты. Ланцужок атрымаўся такі.

 Гісторыя роду — найвялікшая каштоўнасць

Радаводам жанчына зацікавілася даўно. I з цягам часу ёй адкрываліся ўсё новыя і новыя грані сваіх вытокаў. Ды і не дзіва: жыццёвы шлях адной родзічкі завёў аж у ХVIII стагоддзе! Мяркую, мала хто з нас можа назваць папярэднікаў далей 4-5 калена, а тут — такая глыбіня…

Сама Таісія Iванаўна родам з-пад Талькі. Менавіта ў Мінскай вобласці, пераважна ў Слуцкім раёне, і знаходзяцца карані многіх яе родзічаў. Кім яны былі? Людзі самыя розныя — сяляне, рабочыя, вайскоўцы. Нямала “раскапана” гісторый з іх удзелам. Напрыклад, у 1941 годзе брата матулі Міхаіла Стасевіча жорстка закатавалі гітлераўцы: выразалі на спіне зорку, выкалалі вочы, аблілі бензінам і спалілі…

з 018Усе знойдзеныя драб-ніцы радаводу занатоўваюцца і скрупулёзна збіраюцца ў спецыяльную папку. I самыя радасныя дні — калі ў ёй з’яўляюцца новыя матэрыялы. Любяць з дамашнім архівам бавіць час сыны Iгар і Алег, таксама ўжо дарослыя ўнукі Ягор і Мікіта. Усе яны — сталічныя жыхары, але ў Асіповічах бываюць часта. Думаецца, яшчэ не раз нашчадкі Таісіі Iванаўны шчыра ёй падзякуюць за праведзеную даследчую работу.

Ёсць у майстрыхі і радавое дрэва, зробленае на кавалку чырвонага акса-міту. I хто ведае, якія яшчэ цікавыя формы можа прыняць гісторыя сям’і. Можа, будзе “напісана” каляровымі крыжыкамі на палатне?

 Занятак, які не дае сумаваць

babyl2

Ці адрозніваюцца работы, вышытыя ўвішнымі рукамі Таісіі Iванаўны, ад аналагічных твораў другіх майстрых? Безумоўна. Хаця б узяць тое, што ствараліся яны пераважна… ноччу! Вышыванне — выдатны сродак у барацьбе з бяссонніцай і песімістычным настроем. Не спрабавалі? Апрабіруйце, дапамагае.

babyl5Другое — жанравая разнастайнасць. Дом упрыгожвае шэраг абразоў, да якіх у гаспадыні асаблівае стаўленне. Яна ведае, што вышываць іх можна толькі ў стане ўнутранай гармоніі і ўсведамлення ўсёй адказнасці за ствараемае. Некаторыя абразы нават асвечаныя ў царкве. Хаця і нельга не пагадзіцца са словамі аднаго святара, які рэзонна заўважыў, што калі Бог даў натхненне да такой працы, то іконку ўжо можна лічыць асвечанай!

Ёсць і яшчэ адзін незвычайны твор, самы вялікі. Гэта карціна “Мая Масква” памерам 120 на 90 сантыметраў, якую Таісія Iванаўна вышывала спецыяльна да чарговага — не можа зараз узгадаць ужо дакладна якога — з’езда КПСС. Прычым, ніхто яе аб гэтым не прасіў, ніякіх умоў і тэрмінаў не ставіў. Проста быў парыў душы ў чалавека мець дачыненне да такой падзеі і — прывітанне, “Мая Масква”!baby41

У наяўнасці ў майстрыхі Пармон і выявы ўсіх знакаў Задыяка — яркія і крыху таямнічыя. Але гэта ўжо, як кажуць, для моднай калекцыі.

Мабыць, не лішнім будзе сказаць, што нават у справе вышывання Таісіі Iванаўне дапамагае атрыманая некалі ёю адукацыя. Спачатку пасля заканчэння 10 класаў Талькаўскай сярэдняй школы яна вучылася ў Маскве ў вучылішчы імя Баўмана на інжынера-канструктара, потым адразу — у Віцебскім педагагічным інстытуце на настаўніка фізікі і матэматыкі. Хіба разлічваць розныя схемы, выкарыстоўваючы прасторавае ўяўленне, не ўласцівасць гэтых навук?

 Міні-музей цікавых рэчаў у доме

babyl7Жыве такая задумка ў душы былой настаўніцы Пратасевіцкай школы Пармон. I што-кольвечы ўжо зроблена. Ёсць тут, напрыклад, драўляны калаўрот, якім яна, дарэчы, умее карыстацца. Прыцягваюць погляд сплеценыя лыкавыя лапці (дзе і чые ногі некалі іх насілі?), парачка невялікіх кошыкаў, сапраўдная сячкарня.babyl6 Ужо “заключана дамова” на дастаўку жорнаў. Ну, як вам экспанаты? А яшчэ захоўваецца ў Таісіі Iванаўны некалькі сапраўдных нумароў падпольных газет, якія выдаваліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны: “Раздавім фашысцкую гадзіну” і “Партызанская дубінка”. Карацей, для правядзення экскурсіі фонд ужо гадзіцца.

Гэты чалавек, нягледзячы на абмежаванасць у руху з-за захворвання ног, у свае 75 актыўны і цікавы. А таму вельмі верагодна, што спіс захапленняў з цягам часу можна будзе і працягнуць!

Валянціна КОРБАЛЬФота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем