Усё пачынаецца з печы

Усё пачынаецца з печы

Для беларусаў печ заўсёды мела асаблівае значэнне, з’яўляючыся ахоўніцай дабрабыту. Цалкам з вывадамі продкаў і сёння згодны працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”, бо гэтае абсталяванне для іх не толькі атрыбут жыццёвай стабільнасці, але і галоўны сродак вытворчасці.

Установак для выпечкі прадукцыі прадпрыемства мае тры. Адна — для батонаў, саек, подавага хлеба, другая — для булачак і іншай мучной “дробязі”, трэцяя — для фармавога хлеба. Якраз апошняя і выклікае асаблівы інтарэс, бо была запушчана ўсяго некалькі тыдняў таму. А вось ідэя замяніць тэхналагічнае начынне ў кіраўніцтва завода ўзнікла яшчэ некалькі гадоў назад.

Абсталяванне было набыта прадпрыемствам за ўласныя сродкі, а гэта каля 3 мільярдаў недэнамінаваных рублёў. Зразумела, грошы немалыя, таму да выбару падышлі рознабакова. У выніку спыніліся на печы Г4-РПА-1, удасканаленай мадэлі яе папярэдніцы, якая праслужыла паўтара дзясятка гадоў. Акрамя надзейнасці, такія печы адрозніваюцца прастатой у настройках і кіраванні, высокай вытворчасцю — адначасова ў печы знаходзіцца 78 люлек з 16 латкамі і 48 люлек у расстойнай шафе, — а таксама эканамічнасцю.

Аказала свой уплыў і вывучэнне густаў спажыўцоў, вынікі якога сведчылі, што фармавы хлеб застаецца не менш папулярным, чым подавы, не страчвае сваіх пазіцый і фармавы. I таму ёсць многа прычын. Тут ролю адыгрывае не толькі традыцыя, але і выдатны смак асіповіцкіх “кірпічыкаў”. Рэцэптура “чорнага” хлеба з цягам часу толькі ўдасканальваецца. Добрыя якасці яму надае значная доля пшанічнай мукі. Дарэчы, сёлета ўзраслі заказы і на фармавы “белы”. Ён пастаўляецца не толькі ў мясцовыя вайсковыя часці, але палюбіўся і ваенным з Барысава. Дадаткова заказваюць яго вайскоўцы ў час вучэнняў, якія праходзяць на палігоне.

На новай печы працуюць у начную змену два пекары. У пачатку працэсу адзін змазвае формы алеем, другі кладзе цеставыя загатоўкі. Нягледзячы на тое што многія аперацыі аўтаматызаваныя, работа не з лёгкіх. За змену выпякаецца да 5 тон фармавога хлеба, 20% якога — белы. Раздзяленне агрэгата на расстойную шафу і пякарную камеру дало магчымасць больш дакладна рэгуляваць настройкі, робячы асобную ацэнку кожнаму этапу. Напрыклад, можна павялічыць тэмпературу або вільготнасць у расстойнай шафе, каб цеста лепш падыхо-дзіла, рэгуляваць “жар” у печы для больш якаснага прапякання. Распачынаецца змена з “белага” хлеба, бо ён патрабуе не такой высокай тэмпературы і выпякаецца хвілін на 5-10 хутчэй. Усяго ж ад замесу цеста да гатовага вырабу праходзіць 4 гадзіны. Дарэчы, каб хлеб набыў тую самую бліскучую і пахучую скарынку, якая часта з’яўляецца апошнім важным аргументам пры пакупніцкім выбары, выпечку напрыканцы злёгку паліваюць вадой.

Які далейшы лёс старой печы? З даўнім сябрам хлебапёкі развітвацца не спяшаюцца. Печ пасля капітальнага рамонту будуць трымаць у рэзерве на выпадак непрадбачаных сітуацый. I гэта рашэнне, згадзіцеся, мае рацыю. А у цэху ў хуткім часе збіраюцца рабіць наліўную падлогу: цяпер, пасля мантажу новага абсталявання, гэту работу можна выконваць смела.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость