Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшлі ўчора ў Асіповічах

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшлі ўчора ў Асіповічах

Вось ужо шмат гадоў 15 лютага праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. I кожны раз гэтае чысло адкрывае новую старонку, дапаўняючы і робячы больш выразнымі нашы веды аб сумных падзеях 1979-1989 гадоў.

Традыцыйна сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў, якая прайшла ў актавай зале СШ № 1, распачалася ўрачыстай паверкай, у час якой прагучалі імёны тых, хто пакінуў сваё жыццё на чужой зямлі. Можна сказаць, яны таксама былі побач, навек застаўшыся ў памяці і сэрцах землякоў.

У сваім прывітальным слове старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч выказаў шчырую падзяку асіповіцкім “афганцам” за мужнасць, цярпенне і вернасць Айчыне, адданасць салдацкаму доўгу. Ён пажадаў былым воінам мірнага неба над галавою — менавіта такога, за якое яны ў свае маладыя гады і ваявалі. Не абыходзячы сённяшнія цяжкасці, расказаў Пётр Яфімавіч і аб сацыяльна-эканамічным становішчы Асіповіччыны. Пытанні, зададзеныя кіраўніцтву раёна ў час дыялогу, тычыліся ў асноўным добраўпарадкавання райцэнтра і іншых населеных пунктаў. Безумоўна, усе іх адразу вырашыць нельга, але пэўныя ўзяты на кантроль.

афган осиповичи 01 афган осиповичи 02 афган осиповичи 03

Звычайна ў гэты дзень адзначаюцца лепшыя ўдзельнікі грамадскай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Шэраг “афганцаў” атрымалі Ганаровыя граматы райвыканкама, Падзячныя лісты старшыні райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, а дырэктар СШ № 1 Сяргей Сувееў ушанаваны за плённае супрацоўніцтва з БСВВА і патрыятычнае выхаванне школьнікаў юбілейным медалём.

Прадстаўнікі “афганскай суполкі” маюць актыўную жыццёвую пазіцыю, уваходзяць у розныя грамадскія аб’яднанні. Ва ўрачыстай абстаноўцы білет члена Кампартыі Беларусі быў уручаны Паўлу Грашчанку.

афган осиповичи 04 афган осиповичи 05

Ну а вучні СШ № 1 падрыхтавалі паважаным гасцям цікавую тэматычную літаратурна-музычную кампазіцыю, якая ўключала гістарычныя звесткі, вершы, песні, мультымедыйную прэзентацыю з фота- і відэаматэрыяламі.

…Мітынг-рэквіем на Алеі Герояў адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік. “Сёння мы сабраліся ля помніка загінуўшым землякам воінам-інтэрнацыяналістам, каб ушанаваць іх памяць і аддаць даніну павагі ўсім удзельнікам вайны ў Афганістане, — падкрэсліў Аляксандр Віктаравіч. — Нізка схіляем галовы перад людзьмі, якія прайшлі выпрабаванне агнём і праявілі сябе сапраўднымі патрыётамі, падзяляем боль страты з тымі, хто згубіў на вайне сваіх блізкіх…”

афган осиповичи 06 афган осиповичи 07 афган осиповичи 08

Матуля аднаго з загінуўшых хлопцаў — Алена Габрыйчук — прысутнічала на мерапрыемстве, увесь час трымаючы дарагі сэрцу партрэт, нібы даючы магчымасць сыну паглядзець на сваіх паплечнікаў…

У сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга акцэнтаваў увагу на тое, што вайну “за рэчкай” зараз называюць першай антытэрарыстычнай аперацыяй. Удзельнікам ваенных дзеянняў давялося нямала паспытаць пакут, гора, адчаю. Але яны ішлі ў бой з імем Радзімы, захоўваючы законы інтэрнацыянальнага брацтва.

Бралі слова таксама старшыня райарганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Корбан, благачынны Асіповіцкай акругі протаіерэй Васілій Белавус. А ад імя маладога пакалення да “афганцаў” звярнуўся радавы вайсковай часці 12180, член БРСМ Дзмітрый Грудзянкоў, які паабяцаў, што сённяшнія юнакі і дзяўчаты будуць беражліва захоўваць памяць і мірную спадчыну.

афган осиповичи 09 афган осиповичи 10

…Жалобная музыка, вянкі і кветкі, шчымлівая туга ў вачах прысутных…

Адметнасцю 27-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана стала зімовая ваенна-гістарычная рэканструкцыя “Бой мясцовага значэння”, прысвечаная памяці ўсіх воінаў, якія загінулі на палях змаганняў. Паказалі сумеснае прадстаўленне ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Ваенна-гістарычная рэканструкцыя” клуба “Штык” цэнтра турызму і краязнаўства пад кіраўніцтвам Андрэя Торбіна і Юрыя Сцяпанава, ваеннаслужачыя 465-й ракетнай брыгады, таксама клубы “Шчыт” з Гомеля і сталічны “Ратная слава”.

афган осиповичи 11 афган осиповичи 12 афган осиповичи 13 афган осиповичи 14 афган осиповичи 15

…Дзень памяці прайшоў — памяць застаецца…

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем