Уладзімір Роўбель: «Падтрымліваю Прэзідэнта наконт палітыкі дзяржавы»

Уладзімір Роўбель: «Падтрымліваю Прэзідэнта наконт палітыкі дзяржавы»

“Пачынаць трэба з сябе”, — так лічыць Уладзімір Роўбель, ветэран працы, ганаровы грамадзянін раёна. “Вялікую размову з Прэзідэнтам” ён назваў адкрытай і шчырай.

Ровбель Владимир Иванович

— Кіраўнік дзяржавы гаварыў аб праблемах, што існуюць у краіне і свеце, вызначаючы канкрэтныя задачы, над якімі трэба працаваць, — падкрэсліў Уладзімір Iванавіч. — На мяне заўсёды вялікае ўражанне робіць хуткая рэакцыя на любое правакацыйнае пытанне. Падтрымліваю яго наконт палітыкі дзяржавы. У яе аснове ляжыць стабільнасць і парадак. Усе сацыяльныя праграмы накіраваны на падтрымку ветэранаў вайны і працы, адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў. Першых засталося зусім мала, таму важна помніць пра кожнага. I ў нас з павагай адносяцца да помнікаў воінам і партызанам, якія загінулі на той жахлівай вайне.

Мне многа прыйшлося пабачыць і добрага, і дрэннага. Дзяцінства прыпала на пасляваенные гады. Яны былі не самымі лёгкімі, але мірнымі. Таму імпануе, што пытанням захавання міру надзяляецца вялікая ўвага. Асабліва зараз, калі развязваюцца ваенныя канфлікты ў суседняй Украіне, вядуцца інфармацыйныя войны.

Яшчэ Прэзідэнт гаварыў, што мы самі павінны клапаціцца пра развіццё краіны, яе дабрабыт. Згодзен цалкам: пачынаць трэба з сябе, а не ківаць на ўладу. Пакажы сам, які ты дбайны гаспадар: ці парадак у двары, ці не зарасла бацькоўская сядзіба, калі хата пустуе, ці апрацоўваецца зямля.

Як былы аграрый, заўважу, што злабадзённыя пытанні, звязаныя з сельскай гаспадаркай, таксама знайшлі месца ў абмеркаванні. Хлеб і малако на паліцах нашых магазінаў ёсць. Радуюся, што палі былога калгаса “Чырвоны сцяг”, які ўваходзіць зараз у філіял “Белшына-агра”, прыносяць ураджай.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем