Участников Международного слёта памяти ветеранов «Нормандии-Неман» приветствовали в Осиповичской СШ №3

Участников Международного слёта памяти ветеранов «Нормандии-Неман» приветствовали в Осиповичской СШ №3

Патрыятычнае выхаванне не тая справа, якой можна займацца дзеля птушачкі ў справаздачы. Сёння, калі расце чацвёртае пасляваеннае пакаленне, выніковасць гэтага працэсу магчыма толькі калі ёсць асобы, што ўспрымаюць любоў да Айчыны як асабісты абавязак і гатовыя дзейнічаць разам.

“Генератар ідэй” у адной з такіх яднаючых спраў — расіянін Анатоль Фяцісаў. Былы ваенны лётчык, першы камандзір авіяпалка «Нармандыя-Неман», старшыня саветаў ветэранаў 303 авіядывізіі і 18 гвардзейскага знішчальнага авіяпалка (Ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі). У многім дзякуючы яго энергіі і арганізацыйным здольнасцям пашыраюцца і паглыбляюцца сувязі паміж людзьмі, якія жывуць у розных краінах, але жадаюць унесці свой уклад у захаванне гісторыі савецка-французскага баявога братэрства, легендарнай баявой часці «Normandie-Niеmen» і яе пасляваенных нашчадкаў — аднайменнага французскага і 18 авіяпалка ВПС РФ, які ў 1995 годзе атрымаў ганаровую назву «Нармандыя-Неман».

Асіповіччына — малая радзіма Героя Савецкага Саюза Яўгенія Стэльмаха, лётчыка 18 знішчальнага авіяпалка, які загінуў падчас Карэйскай вайны. Ушанаванне памяці земляка лічаць справай гонару вучні і педагогі Вязаўніцкага вучэбна-педагагічнага комплексу, які носіць імя героя, СШ № 3, чыёй «пярвічцы» БРСМ таксама прысвоена імя Яўгенія Стэльмаха, воіны-інтэрнацыяналісты з Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, калектыў гісторыка-краязнаўчага музея, удзельнікі пошукавага клуба “Віккру”…

11 мая менавіта СШ № 3 стала месцам правядзення 31 Міжнароднага злёту памяці ветэранаў авіяпалка “Нармандыя-Неман”, які быў прысвечаны 80-годдзю фарміравання 18 гвардзейскага знішчальнага авіяпалка і 95-й гадавіне з дня нараджэння Яўгенія Стэльмаха. Асноўнымі арганізатарамі мерапрыемства з прымаючага боку сталі старшыня Асіповіцкага райсавета ГА «БСВВА» Юрый Корбан, дырэктар СШ № 3 Анатоль Шчамялёў і намеснік дырэктара Вера Барысік. Зразумела, запрошаны да ўдзелу былі не толькі школьнікі, але і краязнаўцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, органаў улады раёна. Прыехалі расійскія пошукавікі з пасёлка Ламінцэва Тульскай вобласці — Ламінцэўская СШ № 22 носіць імя яшчэ аднаго героя-лётчыка палка Уладзіміра Сярогіна, французы Рэне Баркі і Жыль Ле Лу — адпаведна ганаровы прэзідэнт асацыяцыі «Нармандыя-Неман» і віцэ-прэзідэнт аднайменнага мемарыяла. І, што стала прыемнай нечаканасцю, блізкія байцоў партызанскага атрада «Радзіма».

Звяртаючыся да прысутных, Анатоль Фяцісаў адзначыў, што савет ветэранаў 18 гвардзейскага авіяпалка з вялікай удзячнасцю ўспрымае намаганні асіпаўчан у захаванні памяці пра Яўгенія Стэльмаха, і перадаў мемарыяльную дошку, якую аднапалчане героя хацелі б размясціць на вуліцы, названай у яго гонар. Існуючая зараз мемарыяльная дошка была ўстаноўлена ў час, калі СССР афіцыйна не прызнаваў удзел сваіх вайскоўцаў у Карэйскай вайне, таму яна ўтрымлівае наўмысна скажоную інфармацыю пра подзвіг лётчыка. Сапраўдны ж патрыятызм можа грунтавацца толькі на веданні фактаў і, што вельмі важна, на іх правільным разуменні. З гэтай нагоды асаблівую каштоўнасць набываюць міжнародныя сувязі: вывучэнне агульнай гісторыі дазваляе прасцей знаходзіць узаемаразуменне ў сённяшніх няпростых геапалітычных рэаліях.

Француз Рэне Баркі некалькі дзесяцігоддзяў працаваў у СССР, а пасля вяртання на радзіму робіць многае, каб захаваць памяць пра такія незвычайныя моманты супрацоўніцтва французскага і савецкага народаў у час Другой сусветнай вайны. Першы — гэта французскі полк «Normandie-Niеmen», які змагаўся на савецка-германскім фронце, другі — савецкі партызанскі атрад «Радзіма», што быў часткай французскага Супраціўлення. Яго стварылі жанчыны — вязні канцлагера Эрувіль, якія ўцяклі  з-пад варты, звязаліся з макі (французскімі партызанамі) і 5 месяцаў змагаліся з акупантамі. Па ініцыятыве Рэне Баркі ў 2015 годзе ў г. Тыль, каля якога знаходзіўся канцлагер Эрувіль, быў адкрыты помнік гераічным партызанкам. Дзякуючы дапамозе ветэранскай арганізацыі авіяпалка ён устанавіў кантакты з адной удзельніцай атрада «Радзіма», роднымі і блізкімі шэрагу іншых партызанак. У Асіповічы знайшлі магчымасць прыехаць нявестка камандзіра атрада Надзеі Ліскавец, дачка партызанкі Алены Дзік.

Асаблівыя адносіны склаліся паміж ветэранамі палка «Нармандыя-Неман» і асіповіцкімі воінамі-інтэрнацыяналістамі. І гэта нядзіўна: інтэрнацыяналістамі па духу былі і французскія пілоты, і загінуўшы ў Карэі Яўгеній Стэльмах. Менавіта апошняму прысвечаны асобны стэнд у музеі раённай аргструктуры ГА «БСВВА», які створаны пры СШ № 3. Удзельнікі Міжнароднага злёту з вялікім інтарэсам азнаёміліся з  экспазіцыяй музея і папоўнілі яго фонды шэрагам цікавых прадметаў.

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость