У суботу на Асіповіцкім заводзе жалезабетонных канструкцый адбыўся ўрачысты запуск новай лініі

У суботу на Асіповіцкім заводзе жалезабетонных канструкцый адбыўся ўрачысты запуск новай лініі

У суботу на Асіповіцкім заводзе жалезабетонных канструкцый адбылася ўрачыстая здача ў эксплуатацыю набытай

у вядомай італьянскай фірмы “Альфа Лаваль Олмі Спа” тэхналагічнай лініі па вытворчасці сучасных шпал.

Новая прадукцыя прадпрыемства разлічана на рух цягнікоў з хуткасцю да 250 кіламетраў у гадзіну — высокія эксплуатацыйныя паказчыкі дасягаюцца за кошт прымянення каркаса, які зроблены з арматурных стрыжняў, а не з традыцыйнага тонкага дроту.

На поўную магутнасць новае абсталяванне выйдзе напачатку наступнага года і будзе выпускаць штогод да 400 тысяч шпал. Прыкладна палову прадукцыі плануецца экспартаваць: інтарэс да яе маюць чыгуначнікі з Ра-сійскай Федэрацыі і краін Балтыі. Калі спраўдзяцца закладзеныя ў бізнес-план разлікі эканамічнай эфектыўнасці італьянскага абсталявання і запатрабаванасці беларускіх шпал на знешніх рынках, акупляльнасць праекта складзе 5,5-6 гадоў.

ЖБК осиповичи01 ЖБК осиповичи03

З уводам у пастаянную эксплуатацыю лініі па вытворчасці папярэдне напружаных шпал завяршыцца праграма комп-лекснай мадэрнізацыі АЗЖБК — аднаго з ключавых прадпрыемстваў, ад якіх залежыць поспех свайго роду “транспартнай рэвалюцыі”, пэўныя дэталі якой агучыў начальнік Беларускай чыгункі.

Па словах Уладзіміра Марозава, сёння адна з асноўных задач айчыннага чыгуначнага транспарту — павелічэнне хуткасці пасажырскіх перавозак. У прыватнасці, зменшыць час паездкі з абласных цэнтраў у сталіцу да 3 гадзін і меней плануецца ўжо на працягу трох гадоў.

ЖБК осиповичи04 ЖБК осиповичи05 ЖБК осиповичи02

На вырашэнне даўно наспеўшай праблемы накіраваны праводзімыя электрыфікацыя пуці, удасканаленне існуючай інфраструктуры, аптымізацыя графіку руху, набыццё разлічаных на больш хуткасны рэжым эксплуатацыі цягнікоў і вагонаў. У прыватнасці, лініі Мінск-Гомель і Мінск-Вільнюс ужо ў 2015 годзе плануецца забяспечыць сямівагоннымі хуткаснымі пасажырскімі паяздамі.

На здымках: сімвалічна націскаюць на кнопку “пуск” тэхналагічнай лініі па вытворчасці сучасных шпал (злева направа): гендырэктар ААТ “Дарбудмантажтрэст” Віктар Какора, гендырэктар фірмы “Альфа Лаваль Олмі Спа” Джавані Зімела, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Мікалай Калтуноў, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Аляксей Якаўлеў, начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў; першыя серыйныя “хуткасныя” шпалы і іх галоўны тэхналагічны сакрэт: сілавы каркас з арматурных стрыжняў.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем