У райвыканкаме. Да канца года часу зусім мала…

У райвыканкаме. Да канца года часу зусім мала…

Асноўнымі пытаннямі на чарговым пасяджэнні райвыканкама, што прайшло 18 кастрычніка пад началам старшыні Канстанціна Жыгуцкага, сталі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананне бюджэту раёна за студзень-верасень.

Усе 4 ключавыя паказчыкі ў нас выкананы. Тэмп росту экспарту тавараў (без уліку рэспубліканскіх арганізацый, а таксама нафты і нафтапрадуктаў, рэзідэнтаў СЭЗ “Магілёў”) за студзень-жнівень да адпаведнага перыяду 2018 года склаў, напрыклад, 120,8% пры заданні на 9 месяцаў 105%, тэмп росту экспарту паслуг — 197,5% (103%). За студзень-чэрвень прыцягнута прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) у памеры $1626 тыс. пры гадавым заданні $600 тысяч. За гэты перыяд працаўладкаваны на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых прад-прыемстваў і вытворчасцей 181 чалавек (намёткі на год — 170). За студзень-жнівень выканана заданне па індэксе рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі: тэмп росту 104,7% пры заданні 104%. Узровень сярэднямесячнай зарплаты склаў 904,3 рубля — 100,2% да прагнозу.

Увогуле, станоўчага нямала, але плюсы, на жаль, маем далёка не па ўсіх напрамках развіцця. Так, за студзень-верасень індэкс вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях адпавядае 101,3% пры заданні 105,6%. Не дасягнута намечанае і па аб’ёме будаўніча-мантажных работ (уключаючы мантаж абсталявання) — выкананне 24594 тыс. рублёў, а не 45,3 мільёна. Мінус і па такім паказчыку, як увядзенне ў эксплуатацыю жылля за кошт усіх крыніц фінансавання: 6018 “квадратаў” пры заданні 7400 м2.

Пра “болевыя кропкі”, пошук шляхоў, рэзерваў для выпраўлення адставання і ішла ў першую чаргу размова на пася-джэнні. На трыбуну з агучваннем бачання вырашэння праблемных пытанняў падымаліся кіраўнікі завода аўтаагрэгатаў, філіяла “Ялізава” ААТ “Гродзенскі шклозавод”, хлебазавода і іншых. І тлумачэнні далёка не кожнага пасля пэўных удакладненняў-карэкціровак прымаліся. Напрыклад, сур’ёзную заклапочанасць выклікае стан спраў у ААТ “Авангард-Ніва”: некалі адна з вядучых сельгасарганізацый раёна коціцца ўніз, антыкрызісны ж кіраўнік Дзмітрый Разгонаў сітуацыю выразна растлумачыць не можа практычна ні па адной пазіцыі. Чалавеку даверылі вывесці калектыў “у людзі”, але вынікі адмоўныя, належнага эфекту ад яго кіраўніцтва няма. “Праядаць” гаспадарку недазваляльна, і члены выканкама аднагалосна падтрымалі прапанову старшыні: праз месяц вярнуцца да пытання, комплексна прааналізаваць дзейнасць таварыства і, пры неабходнасці, прыняць адміністрацыйныя меры.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем