У Дзень абароны дзяцей малыя асіпаўчане прынялі ўдзел у «Карапуз-шоу»

У Дзень абароны дзяцей малыя асіпаўчане прынялі ўдзел у «Карапуз-шоу»

карапуз-шоу2

У якім узросце можна атрымаць першую перамогу? Сучаснае маладое пакаленне пачынае з 6 месяцаў! Удзельнікі дзіцячага конкурсу “Карапуз-шоу”, які адбыўся ў Дзень абароны дзяцей у гарадскім парку, былі у самай малой узроставай катэгорыі: ад паўгода да чатырох.

карапуз-шоу1 карапуз-шоу12

Спачатку пад вясёлыя гукі музыкі ўсе жадаючыя ўпрыгожылі пляцоўку каля сцэны сваімі малюнкамі, і ў намінацыі “Малявалка” перамаглі Ганна і Ульяна Паланейчык. Потым пачалося самае цікавае. На “Першы старт” выйшлі карапузы ва ўзросце 6 – 10 месяцаў, а адразу пасля іх “Першыя крокі” зрабілі тыя, каму ўжо да 1,5 года. Спецыяльна для маленькіх канкурсантаў былі засланы дывановыя дарожкі, па якіх яны паўзлі, крочылі, беглі насустрач сваім бацькам, фінішу і вікторыі. У першай намінацыі самым хуткім стаў Антон Шабуня, ў другой – Леанід Пацкевіч. Больш старэйшыя дзеці, ад 1,5 да 4 год, змагаліся ў намінацыі “Гоншчыкі”. Трэба было праехаць на веласіпедзе як мага хутчэй – тут мацнейшымі сталі Станіслаў Збанок і Яніна Кукушкіна.

карапуз-шоу8 карапуз-шоу9 карапуз-шоу7 карапуз-шоу6 карапуз-шоу5 карапуз-шоу4 карапуз-шоу3карапуз-шоу10 карапуз-шоу11

Усяго ж у “Карапуз-шоу” прынялі ўдзел 27 юных жыхароў Асіповіччыны, а конкурс малюнкаў на асфальце прыцягнуў увагу каля трох дзесяткаў малых мастакоў. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і розныя прызы: пірамідкі, машынкі, наборы для пясочніцы і інш. Акрамя таго, на працягу конкурсу дзецям уручалі і іншыя падарункі. А пасля конкурснай праграмы адбыўся святочны канцэрт, падрыхтаваны пачынаючымі артыстамі.

карапуз-шоу карапуз-шоу14 карапуз-шоу13 карапуз-шоу15

Хоць пераможцаў і вызначылі, але гэта не значыць, што астатнія былі горш: магчыма, нехта ўтаміўся, спужаўся вялікай колькасці незнаёмцаў, або проста прыйшоў час адпачываць. Гэта ж дзеці! І яны заўжды будуць лепшымі, асабліва для сваіх бацькоў. Малайцы, карапузы, вы былі на вышыні!

Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем