У добры шлях!

У добры шлях!

rrrl

Ну, вось і ўсё: доўгія летнія канікулы — ззаду, новы паход за ведамі, чарговы навучальны год — наперадзе. Сёлета ён распачаўся 2 верасня і працягнецца да канца будучага мая. Каля 925 тысяч вучняў селі ў Беларусі за парты, з іх 88,5 тысяч — упершыню. А яшчэ больш за 722 тысячы маладых людзей працягнуць сваё абучэнне ў прафесійных ліцэях, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Сур’ёзныя лічбы, ці не так?
Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка напярэдадні шчыра па-віншаваў вучняў і педагогаў з Днём ведаў і пажадаў усім моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і працы, невычарпальнай энергіі, шчасця і добрага настрою. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, на-ша сістэма адукацыі захавала лепшы савецкі вопыт і традыцыі, узбагаціла іх перадавымі дасягненнямі, педагагічнай навукай і практыкай.
Натуральна, да 2013-2014 навучальнага года добра падрыхтаваліся і ўсе 56 устаноў рознага накірунку Асіповіччыны. Сёлета сюды прый-шлі больш за 5 тысяч школьнікаў і каля 2.100 дашкольнікаў, і ў панядзелак да іх на ўрачыстыя лінейкі па добрай традыцыі завіталі з падарункамі прадстаўнікі і мясцовай улады, і многіх прадпрыемстваў і аргані-зацый. Канечне, школы і садкі ў нас розняцца па колькасці выхаванцаў і шэфаў, але кожны з гасцей пастараўся зрабіць так, каб гэты дзень запомніўся ўсім надоўга. Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч разам з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталляй Шаўчэнка пабылі, напрыклад, у Дрычынскай установе. I няхай тут не так багата дзяцей і падлеткаў, як у гарадскіх школах ці садках, але недарма кажуць, што малы залатнік, ды дарагі: за добрую работу будатрада, дапамогу летам мясцоваму СВК “Калгас імя Чарняхоўскага” многія па заслугах былі адзначаны каштоўнымі падарункамі.
Безумоўна, такую карысную дзейнасць педагогаў і вучняў можна толькі вітаць, але гэта — ужо гісторыя, і сёння галоўная задача для ўсіх — вучоба. Дык няхай жа толькі прыбаўляецца ў нас медалістаў і выдатні-каў, хай кожнаму юнаку і дзяўчыне школа дапаможа знайсці сваё прыстойнае месца ў будучым!
У добры шлях, новы навучальны год!

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость