У Асіповіцкім райвыканкаме: зрабіць усё магчымае, каб прыбавіць

У райвыканкаме

З амаль паўсотні разнастайных пытанняў, якія былі вынесены на парадак дня чарговага пасяджэння райвыканкама, якое прайшло ў сераду пад началам першага намесніка старшыні райвыканкама Васіля Пятроўскага з удзелам начальніка аддзела інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрыя Немянкова, асаблівая ўвага была надзелена першым двум.

Iнфармацыя начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Алены Грунтовай “Аб ходзе выканання праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця горада Асіповічы, рабочых пасёлкаў Ялізава і Татарка на 2006-2010 гады” была не толькі падрабязнай, а і з аналітычным аналізам учора-сёння-заўтрашняга дня.

Было адзначана, што за 2006-2008 гады прагнозныя паказчыкі Праграм, вызначаныя на пяцігодку, у асноўным, выкананы. За сёлетнія студзень-верасень у Асіповічах выканана заданне па стварэнні новых рабочых месцаў, колькасці занятых у эканоміцы, ліку малых прадпрыемстваў. У Ялізаве выканана заданне па стварэнні новых працоўных месцаў, у Татарцы забяспечаны вызначаныя на год заданні па тэмпах росту аб’ёмаў вытворчасці спажывецкіх тавараў, намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаце, узроўню беспрацоўя, колькасці занятых у эканоміцы, ліку малых прадпрыемстваў.

Разам з тым, па гораду не выканана заданне па тэмпах росту аб’-ёмаў вытворчасці прадукцыі прамысловасці (73,4% пры прагнозе 112%), спажывецкіх тавараў (104,8% — 110%), намінальнай налічанай сярэднямесячнай зар-плаце (867,6 тыс. руб. пры прагнозе 1.017,6 тысячы), узроўню беспрацоўя (1% — 0,9%).

У Ялізаве не выканана заданне па тэмпах росту аб’-ёмаў вытворчасці прадукцыі прамысловасці, намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаце, узроўню беспрацоўя, колькасці занятых у эканоміцы, ліку малых прадпрыемстваў; у Татарцы — па тэмпах росту аб’ёмаў вы-творчасці прадукцыі прамысловасці, стварэнню новых працоўных месцаў.
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года лік стратных арганізацый па Асіповічах вырас на 1 адзінку і склаў за студзень-жнівень 4 арганізацыі, удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці вырас з 1,8 да 2,4%.
Натуральна, члены выканкама вельмі заклапочаны, як будзе выглядаць выкананне Праграм па выніках года, а таму і запыты іх ішлі не толькі да Алены Пятроўны — са справаздачамі ўздымаліся кіраўнікі малочнага камбіната, хлебазавода, СП ААТ “Дах”, торфапрадпрыемства “Татарка” і шэрага іншых калектываў. I канкрэтнае рашэнне па ўзгаданаму пытанню накіравана на тое, каб зрабіць усё магчымае дзеля прыбаўлення руху наперад літаральна па ўсіх пазіцыях.

Не меншая ўвага была нададзена і інфармацыі начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Ларысы Белай “Аб эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў”.

Напрыклад, за студзень-кастрычнік бюджэт раёна па даходах выкананы ў суме 69.649,1 млн. рублёў — 78,2%, уласныя склалі 36.562,9 мільёна — 87,6% да гадавых прызначэнняў.

Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і мэтавыя бюджэтныя фонды па стане на 1.11.2009 г. у раёне не маецца.

Выдаткі кансалідаванага бюджэту за 10 месяцаў 2009 г. склалі 76.406,4 млн. рублёў або 79,6% да гадавога ўдакладнёнага плана.

Упраўленнямі, аддзеламі райвыканкама, установамі і арганізацыямі, фінансуемымі з райбюджэту, пассельвыканкамамі пастаянна праводзіцца работа па забеспячэнні эканомнага і най-болей эфектыўнага выкарыс-тання бюджэтных сродкаў, максімальнаму скарачэнню непершачарговых выдаткаў і выключэнню нерацыянальных выдаткаў у рамках рэалізацыі Мерапрыемстваў па забеспячэнні выканання бюджэту Асіповіцкага раёна, мабілізацыі рэзерваў і эканоміі бюджэтных сродкаў на 2009 год.

Рашэннем райсавета дэпутатаў ад 14.05.2009 г. № 18-3 бюджэт раёна на 2009 год скарочаны на 16.454,0 млн. рублёў, у тым ліку па выдатках на рэалізацыю дзеючых дзяржаўных, галіновых і рэгіянальных праграм — на 6.221,8. Расходы капітальнага характару і набыццё абсталявання скарочаны на 1.599,0 млн. руб. Асігнаванні на правядзенне бягучых рамонтаў, аплату транспартных паслуг і іншых выдаткаў паменшаны адпаведна на 117,9, 144,9 і 1.107,3 млн. рублёў.
Разам з тым, мае месца невыкананне або частковае выкананне ўзгаданых вышэй мерапрыемстваў, расходванне бюджэтных сродкаў з парушэннем бюджэтнага заканадаўства (установа аховы здароўя “Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца”, “Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” і інш.).

Па стане на 1.11.2009 г. у параўнанні з пачаткам года на 27,2% павялічылася пратэрмінаваная запазычанасць насельніцтва за атрыманыя жыллёва-камунальныя па-слугі — пры даведзеным заданні па яе скарачэнню не менш чым на 10% штоквартальна.

У сваёй інфармацыі Ларыса Анатольеўна спынілася на многіх пазіцыях, і па шэрагу момантаў кіраўніцтва раёна вымушана было зноў уздымаць з тлумачэннямі асобных кіраўнікоў, работа якіх не можа задаволіць — райбальніцы, райДЮСШ, Адзінага разліковага цэнтра, райпалівазбыту і г.д. I гэта, натуральна, таксама знайшло адлюстраванне ў прынятым рашэнні.

Последние новости

Власть

Лукашенко: профсоюзы должны быть мощной базой для поддержания стабильности в белорусском обществе 

17 июля 2025
Читать новость
Образование

Заманчивая перспектива. О возможности изучения китайского языка в школах Осиповичского района

17 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

В музее Дарагановской СШ Осиповичского района создана экспозиция “Горький хлеб войны”

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июля для всех знаков зодиака

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Теплотравматизм – реальная опасность!

16 июля 2025
Читать новость
Власть

Спецфонд Президента Беларуси направит более Br240 тыс. на поддержку талантливой молодежи

16 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем