У Асіповіцкім райвыканкаме: рознабакова важныя пытанні

У Асіповіцкім райвыканкаме: рознабакова важныя пытанні

На пасяджэнні райвыканкама 20 сакавіка першым на парадку дня было пытанне аб выніках работы раёна па энергазберажэнні ў 2014 годзе і задачах на 2015 год згодна з патрабаваннямі Дырэктывы № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У сваім дакладзе начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наталля Гапоненка паведаміла, што спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў у цэлым па Асіповіччыне склала 88.274 тоны ўмоўнага паліва — 90,3% да папярэдняга перыяду. Паказчык па энергазберажэнні мінус 3,5% пры заданні мінус 5,6. Невыкананне па гэтым пункце ў асноўным абумоўлена вынікамі работы СЗАТ “Шклозавод Ялізава”,  удзельная вага якога ў прамых абагульненых энергазатратах раёна адпавядае 38,7%. А вось ашчадныя адносіны да энергарэсурсаў у ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”, АЗЖБК, аўтапарка 19.

Сярод значымых праектаў, якія забяспечылі найбольшы эканамічны эфект — удасканаленне пячэй САТ-0,25 на ААТ “АЗАА”, укараненне аўтаматызаванай сістэмы кантролю ўліку электра-энергіі па цэхах у ЗТАА “Дахавы завод Тэхна-НIКОЛЬ”, рэканструкцыя кацельні СШ № 2. Немалаважная і аптымізацыя схем цеплазабеспячэння з ліквідацыяй працяглых сетак.

На бягучы год пастаўлена задача дасягнуць паказчыка па энергазберажэнні мінус 5. У прамысловасці па-ранейшаму асаблівая ўвага будзе надзяляцца ўкараненню сучасных энерга- і рэсурса-зберагальных тэхналогій.

Аб арганізацыі работы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і до-гляду за помнікамі воінскай славы і воінскімі пахаваннямі расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрына Раманчук. У аддзеле сфарміравана база даных воінскіх пахаванняў і памятных знакаў. Працягваецца ўдакладненне інфармацыі аб загінуўшых і прапаўшых без вестак праз абагульнены электронны банк даных “Мемарыял”.

Зараз у раёне на ўліку 134 воінскія пахаванні. Пашпартызаваны і пастаўлены на баланс 54 помнікі воінскай славы, у тым ліку 24 мемарыяльныя дошкі. Сямі воінскім пахаванням прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. У раёне пастаянна праводзіцца мэтанакіраваная работа па пошуку няўлічаных пахаванняў, устанаўленні звестак аб загінуўшых воінах і мірных грамадзянах, прымаюцца актыўныя меры па ўвекавечанні іх імён.

У 23 установах адукацыі створаны гісторыка-краязнаўчыя куткі, функцыянуюць 10 музеяў партызанскай, баявой і працоўнай славы. Летась адкрыты дзве экспазіцыйныя залы па Вялікай Айчыннай вайне ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Значную работу праводзіць раённы цэнтр турызму і краязнаўства, арганізуючы пошукавыя экспедыцыі, паходы па месцах баявой славы. Сістэматычна ладзяцца ваенна-гістарычныя рэканструкцыі.

За 2012-2014 гады са сродкаў раённага бюджэту і грамадскіх аб’яднанняў на добраўпарадкаванне і рамонт помнікаў і воінскіх захаванняў накіравана больш за 820 мільёнаў рублёў. Работы праводзіліся і за ўласны кошт замацаваных арганізацый-шэфаў. Аднак праведзенае даследаванне паказала, што 13 пахаванням і помнікам патрабуецца капітальны рамонт, 17 — замена некаторых элементаў, столькім жа — устаноўка агароджы. Неабходны рэгулярны догляд і за дарогамі, якія вядуць да помнікаў і пахаванняў, размешчаных не ў населеных пунктах.

Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Любоў Ёрш спынілася на выкананні ў мінулым годзе плана мерапрыемстваў па прафілактыцы п’янства і алкагалізму. Такі паказчык, як продаж абсалютнага алкаголю на душу насельніцтва, у раёне склаў 9,7 літра, тады як у 2013 ён быў 10,3. Аднак гэта сумная лічба ў нас усё роўна большая, чым па вобласці. Фактычныя вынікі ад рэалізацыі праграмы за апошнія гады такія: знізілася колькасць асоб, якія пакутуюць на хра-нічны алкагалізм, з 979 у 2013 годзе да 964 у 2014; спіс непаўналетніх, ужываючых алкаголь, зменшыўся з 69 да 41 чалавека; на 25 працэнтаў стала менш правапарушэнняў, здзейсненых асобамі ў нецвярозым стане. Сёлета завяршаецца рэалізацыя праграмы і неабходна прыняць усе магчымыя меры па зніжэнні ўжывання алкаголю насельніцтвам і, у першую чаргу, моцных спіртных напояў.

Акрамя вышэйпералічаных, былі разгледжаны і многія іншыя пытанні — усяго больш за пяць дзясяткаў. Па кожным прыняты адпаведныя рашэнні.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем