У Асіповіцкім райвыканкаме прайшла акцыя “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь”

У Асіповіцкім райвыканкаме прайшла акцыя “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь”

Запамінальнай аказалася пятніца для шэрага асіпаўчан. Сабраліся ў райвыканкаме прадстаўнікі сталага і маладога пакаленняў адразу па некалькіх прычынах.

 veteranyi

14 ветэранам і малалетнім вязням вайны ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч і ваенны камісар Мікалай Гоман уручылі юбілейныя медалі “70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” Было выказана нямала слоў шчырай падзякі за ратны подзвіг і створаную для будучых пакаленняў магчымасць жыць, вучыцца і радавацца чыстаму небу. Разам з дзяржаўнай узнагародай кожны атрымаў ад райарганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” букет кветак. На працягу месяца медалі будуць уручаны і ўсім астатнім удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць на Асіповіччыне. Iх, на жаль, зараз ужо менш за сотню — час няўмольны і бярэ сваё…

vruchenie-medaley  babulya-s-nagradoy

Вось ужо колькі гадоў запар да Дня Канстытуцыі праводзіцца ўсебеларуская патрыятычная акцыя “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. Сёлета напярэдадні дзяржаўнага свята пашпарты атрымалі два дзясяткі нашых юнакоў і дзяўчат. Галоўны ў жыцці кожнага чалавека дакумент не толькі дае пэўныя правы, але і накладвае дадатковыя абавязкі перад краінай і сваім народам. Гэта вялікі гонар і адказнасць — як перад грамадствам, так і перад самім сабой — быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік раёна, вітаючы моладзь, падкрэсліў, што на іх пакаленне ўскладаюцца вялікія надзеі, і маладыя асіпаўчане, верыцца, праславяць родны горад і прыкладуць усе сілы, каб зрабіць яго яшчэ больш прыгожым і багатым.

vruchenie-pasportov

[tip]Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Раённыя выканаўчы камітэт і ваенны камісарыят запрашаюць усіх у чацвер, 19 сакавіка, у 14 гадзін у клуб чыгуначнікаў для ўрачыстага ўручэння юбілейных медалёў “70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”[/tip]

На Асіповіччыне ўсё больш трывалыя пазіцыі займае маладзёжная суполка. Раённая арганізацыя ГА “БРСМ” папоўніла свае рады і ў той дзень: членскія білеты і значкі атрымалі 33 старшакласнікі. А ўручылі іх першы сакратар РК ГА “БРСМ” Ганна Дземідок і ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Iван Сямёнавіч Багдановіч.

 vruchenie-biletov

Стваралі ў зале святочную атмасферу музычныя нумары, якія падрыхтавалі з тройчы ўрачыстай нагоды ўзорная эстрадная студыя “Хваля” Вяззеўскага СДК і група “Крышталь” з МПЦ “Равеснік”. I хоць мерапрыемства ішло не вельмі доўга — сталым людзям складана працяглы час знаходзіцца ў грамадскім месцы, аднак мела значны эмацыянальны водгук як у салдат Перамогі, так і ў школьнікаў.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем