У Асіповіцкім райвыканкаме. Калі мінус задавальняе

У Асіповіцкім райвыканкаме. Калі мінус задавальняе

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 3 сакавіка пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, найбольшая ўвага была нададзена пытанню павышэння эфектыўнасці работы па выкананні заканадаўства, накіраванага на прафілактыку правапарушэнняў, злачынстваў, п’янства, наркаманіі і безнагляднасці сярод непаўналетніх, абарону правоў і законных інтарэсаў апошніх.

Падрабязную інфармацыю па ім зрабіла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Аксана Гарбунова, і можна сказаць, што ў гэтым плане рэгіён рухаецца ў правільным накірунку. Вось толькі асобныя лічбы.

Колькасць зарэгістраваных злачынстваў, здзейсненых падлеткамі на тэрыторыі Асіповіччыны летась, на чвэрць менш — 9 супраць 12 у 2015 годзе. Амаль удвая паменшылася і ўдзельнікаў (6-11), з якіх школьнікаў — 2 (4), выхаванцаў каледжа — 3 (3), з іншых мясцін — 1 (3).

За ўцягванне непаўналетніх у антыграмадскія дзеянні прыцягнута да адказнасці больш за 70 дарослых, работнікаў гандлю за рэалізацыю падлеткам спіртнога і піва — 19 (8), пакіданне іх без нагляду ў вячэрні і начны час — 47 (44).

Але заспакойвацца, як было адзначана пры дэталёвым удакладненні асобных момантаў работы адпаведных структур, на дасягнутым нельга. Трэба ўдасканальваць якасць арганізацыі выяўлення падлеткаў, якія схільныя да супрацьпраўных дзеянняў; абмен інфармацыяй між суб’ектамі прафілактыкі; актыўней працаваць па раз’ядноўванні груп антыграмадскай накіраванасці і г.д.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем