У Асіповіцкім райвыканкаме: больш за паўсотню

У Асіповіцкім райвыканкаме: больш за паўсотню

самых разнастайных пытанняў было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 15 мая пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з актыўным удзелам міністра па надзвычайных сітуацыях краіны Уладзіміра Вашчанкі, намесніка пракурора вобласці Сяргея Сільвановіча, начальніка ўстановы “Магілёўскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” Андрэя Пражогіна і намесніка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магаблвыканкама Уладзіміра Шапялевіча.

Напачатку начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Iгар Лог-він усебакова прааналізаваў пытанне “Аб абароне насельніцтва і тэрыторый Асіповіцкага раёна ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару”. Самае галоўнае, як было адзначана, тое, што мэтанакіравана праводзімая работа прыносіць плён, за апошні час у рэгіёне памяншаецца і колькасць пажараў, і загінуўшых ад агню людзей: у 2011 годзе — адпаведна 61 і 10, у наступным — 55 і 8, у 2013 — 61 і 7, летась — 58 і 6, за сёлетнія студзень-красавік на 20 пажарах чалавечых ахвяр няма. Хаця праблемныя моманты яшчэ існуюць. У прыватнасці, патрабуе павышэння якасць дзейнасці аглядавых камісій па агляду супрацьпажарнага стану жылля, недастаткова задзейнічаны патэнцыял райінспекцыі энерганагляду, на асобных аб’ектах арганізацый розных форм уласнасці не забяспечваюцца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым і г.д.

Выплата зарплаты, сённяшняя сітуацыя на рынку працы — гэта тэма для Беларусі надзвычай актуальная, разглядаецца літаральна на ўсіх узроўнях, узята на кантроль Кіраўніком дзяржавы. А таму невыпадкова, што пасля яе асвятлення начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацабароне насельніцтва райвыканкама Тамарай Бурак за трыбуну з тлумачэннямі быў запрошаны і шэраг кіраўнікоў нашых буйных прадпрыемстваў — вагонабудаўнічага, аўтаагрэгатаў, шклозавода “Ялізава”. У красавіку працаўнікі УКДВП “Рамбуд”, напрыклад, своечасова не атрымалі зарплату, і кіраўнік ужо прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, але напружанасць назіраецца не ў адным асобна ўзятым працоўным калектыве. У першым квартале ў рэжыме няпоўнай вымушанай занятасці на Асіповіччыне працавалі 3.167 чалавек — 18% ад спісачнай колькасці ў цэлым па раёне, з якіх 2.919 знаходзіліся ў цалкадзённым (цалказменным) прастоі. Сёння сітуацыя паціху паляпшаецца, але праблем па-ранейшаму хапае. Прычым, разам з памяншэннем колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва ў наяўнасці рост звярнуўшыхся за садзейнічаннем у працаўладкаванні ў службу занятасці. Па стане на 1 мая колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала 247 чалавек — на 175 больш, чым на пачатак года, заяўленыя вакансіі знізіліся са 195 да 76 і, як вынік, вырас каэфіцыент напружанасці. За студзень-красавік у нас створана 224 новыя рабочыя месцы, і пошук найбольш аптымальных шляхоў выйсця з існуючай сітуацыі актыўна працягваецца.

Таксама на пасяджэнні былі разгледжаны пытанні арганізацыі летняга аздараўлення дзяцей у лагерах, падрыхтоўка народнай гаспадаркі Асіповіччыны да работы ў асенне-зімовы перыяд 2015-2016 года, змяненні сеткі ўстаноў адукацыі, падрыхтоўкі і правядзення раённага спаборніцтва грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны і іншыя. З прыняццем, натуральна, адпаведных рашэнняў.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость