У Асіповіцкім райвыканкаме

У Асіповіцкім райвыканкаме

Стан аховы працы і вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна — гэта толькі адно пытанне з шэрагу разгледжаных на пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 1 жніўня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча.

Як адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Тамара Бурак, пэўная работа ў рэгіёне, накіраваная на выкананне заканадаўства аб ахове працы і памяншэнні вытворчага траўматызму, праводзіцца. Актуальная інфармацыя размяшчаецца на сайце райвыканкама і старонках “раёнкі”, з пачатку года адбылося 3 пасяджэнні адпаведнай раённай камісіі і столькі ж навучальных семінараў з кіраўнікамі і спецыялістамі арганізацый і г.д.

За першае паўгоддзе праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў камісіі райвыканкама прайшлі 54 кіраўнікі і спецыялісты, сістэма кіравання аховай працы на аснове дзяржаўнага стандарту распрацавана і дзейнічае ў 179 калектывах, сёлета яна павінна запрацаваць таксама на дахавым заводзе “ТехноНИКОЛЬ”, фабрыцы “Сонца” і УКДВП “Асіповічырамбуд”, праведзены 2 месячнікі бяспечнай працы і 1 — у час правядзення масавых уборачных работ — працягваецца.

У раёне створаны і дзейнічаюць 3 мабільныя групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы. Сёлета яны пабылі ў 43 арганізацыях, дзе выявілі 630 парушэнняў. Усім выдадзены рэкамендацыі з канкрэтнымі прапановамі па выпраўленні недахопаў. З-за невыканання праведзена пазапланавая праверка УПВП “Питвуд” Бабруйскім міжрайаддзелам Дэпартамента дзяржінспекцыі працы.

За студзень-чэрвень у нашых арганізацыях здарылася 3 няшчасныя выпадкі на вытворчасці (летась за паўгоддзе — 7): два — на заводзе аўтаагрэгатаў, адзін — у калгасе “Лапічы”. Асноўныя прычыны ранейшыя: парушэнне пацярпелымі норм і правіл па ахове працы, невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы.

За паўгоддзе Бабруйскім міжрайаддзелам Магаблупраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы праведзена 7 планавых — фабрыка “Сонца”, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, калгасы “Авангард” і “Лапічы”, райпалівазбыт, райпа — і 5 пазапланавых праверак. Па іх выніках складзена 8 актаў, выдадзена 8 патрабаванняў (прадпісанняў) для выпраўлення выяўленых недахопаў, прыпынена работа 19 адзінак станкоў, машын, абсталявання, якія не адпавядалі па-трабаванням бяспекі.

Натуральна, па гэтаму пытанню, як і па ўсіх астатніх, прыняты адпаведныя рашэнні.

Последние новости

Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем