У Асіповіцкім раёне жывуць сапраўдныя жанчыны!

У Асіповіцкім раёне жывуць сапраўдныя жанчыны!
mnogodetnyie-materi
Валянціна Чорная, Надзея Малах і Аліна Байкова атрымалі ганаровыя ўзнагароды

Учарашняя раніца стала асаблівай для асіпаўчанак Аліны Байковай, Надзеі Малах і жыхаркі Дрычына Валянціны Чорнай: кожная з гэтых шматдзетных матуль атрымала ордэн Маці, цяпер у раёне такую ганаровую адзнаку маюць 57 жанчын.

Уручыў дзяржаўныя ўзнагароды першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пятроўскі. Павіншаваўшы жанчын і пажадаўшы сямейнага дабрабыту, ён падкрэсліў, што зараз у краіне вялікая ўвага надаецца падтрымцы сям’і і мацярынства, і наш раён — не вы-ключэнне. Толькі пры ўмове стабільнага прыросту насельніцтва можна з цвёрдай упэўненасцю глядзець у будучыню.

Кветкі ад райарганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” надалі моманту яшчэ большай урачыстасці.

У сем’ях Байковых, Малах і Чорных па пяцёра дзяцей. Ну і, вядома, выхаванню сыноў і дачушак і іх усебаковаму гарманічнаму развіццю тут надаецца першачарговая ўвага.

— Атрымаць ордэн Маці вельмі хвалююча і адказна, — падзялілася пасля мерапрыемства Аліна Байкова. — Гэта заслуга ўсёй нашай сям’і. Прыемна, што дзяржава аказвае пастаянную ўвагу, вось і да новага навучальнага года атрымалі дапамогу. Канечне, мець вялікую сям’ю складана, але ўсе цяжкасці перакрываюцца радасцю, якую штодзень дораць дзеці.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем