У Асіповіцкім райвыканкаме Вяскоўцам трэба падцягвацца!

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам кіраўніка справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгора Вароніна, было разгледжана больш за паўсотню разнастайных пытанняў, але прэваліравалі два: аб выніках работы галін народнай гаспадаркі і выкананні бюджэту раёна за I квартал.

Даклады па іх зрабілі адпаведна першы намеснік старшыні і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Васіль Пятроўскі і Ларыса Белая, і калі вызначаць галоўнае, то разам з наяўнасцю па асобных накірунках дзейнасці «вузкіх месцаў”а дзе і ў каго няма праблем? — найбольш
складаная сітуацыя ў сельскай гаспадарцы.

Напрыклад, прагназуемы на год тэмп росту экспарту тавараў у нас дасягнуты. Прамых замежных інвестыцый за два месяцы прыцягнута 4,4 млн. долараў ЗША пры гадавым заданні 6 мільёнаў; за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю
2,5
тыс. квадратных метраў жылля 125,3% да квартальнага задання; выконваецца паказчык росту зарплаты; тэмп росту рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі склаў 125% пры прагнозе 107%; нармальна абстаяць справы з энергазберажэннем, адкрыццём новых рабочых месцаў (177) і стварэннем камерцыйных арганізацый (14), выкананнем усіх 43 нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў і г.д.

Што тычыцца бюджэту, то па даходах ён выкананы на 100,7%, па ўласныхна 103,1%. Расходы консалідаванага бюджэту за I квартал склалі 96,5% да ўдакладненага плана справаздачнага перыяду і 20,6% — да гадавога. На фінансаванне галін мясцовай гаспадаркі накіравана 15.318,8 млн. рублёў — 18,3% аб’ёму расходаў бюджэту; развіццё жыллёвакамунальнай гаспадаркі — 14,8%; сацыяльную сферу — 76,4%. Дэбіторская запазычанасць паменшылася на 23,7 млн. рублёў, крэдыторскай па стане на 1
красавіка няма.

Што ж тычыцца сельскай гаспадаркі, то, да прыкладу, тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак адпавядае толькі 88,2% пры заданні 105,5, у тым ліку ў сельгасарганізацыях
— адпаведна 88,4 і 110,3%. Адстаюць СВК «
Калгас «Карытнае”, «Ясень”, «Каўгарскі”, «Авангард”, «Бярэзіна”, «Лапічы, «Новы шлях”, ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”,
філіял «Белшына-агра” ААТ «Белшына”.

Вытворчасць малака ў сельгасарганізацыяхтолькі 93,5%. Найбольшае адставанне па рэалізацыі малака ў СВК «Калгас «Карытнае” і ААТ 
«Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Не выканан
а заданне квартала па закупу маладняку буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва; вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі паменшылася на 18,1%, у тым ліку БРЖ — на 11,1% і г.д.

Карацей, на сёння вяскоўцы маюць багата нявырашаных яшчэ праблем, з якімі абавязкова трэба што хутчэй разабрацца. Аб гэтым і ішла канкрэтная размова з шэрагам кіраўнікоў, якія былі ўзняты і трымалі адказ і за сённяшні стан спраў, і дзяліліся бачаннем шляхоў па выпраўленні дапушчанага адставання. Што, натуральна, і знайшло адлюстраванне ў прынятым членамі райвыканкама рашэнні.

 

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость