У Асіповіцкім райвыканкаме: капейка рубель беражэ

На пасяджэнне райвыканкама, якое прайшло

5 лютага пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, для разгляду пытанняАб выніках выканання Дзяржаўнай праграмы збору (нарыхтоўкі) і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009-2015 гады ў Асіповіцкім раёне і аб зборы (нарыхтоўцы) і пастаўцы другаснай сыравіны ў 2014 годзе” былі запрошаны практычна ўсе кіраўнікі рэгіёна. Што цалкам апраўдана: гаворка аб другасныхдробязях”, якія потым зноў ідуць у справу і дапамагаюць істотна скарачаць расходы на неабходную вытворчасці далёка не танную сыравіну, тычацца літаральна ўсіх.

Як адзначыла ў дакладзе начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталля Гапоненка, прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам было даведзена адпаведнае заданне на мінулы год, але ў цэлым раён хаця і перакрыў — за выключэннем зношаных шын — паказчыкі 2012 года, “закрыць” удалося далёка не ўсё: збор адходаў паперы і кардону склаў 60,55% ад гадавога задання (1.111 тон з 1.834), шкла — 115,33% (адпаведна 914 і 793 тоны), палімерных — 122,98% (372 — 303), тэкстыльных — 34,73% (12,85 — 37) і зношаных шын — 44,5% (176,6 тоны з 397). Прычым, шэраг калектываў не   проста не выканалі яго: УКДВП “Рамбуд”, ААТ “Асіповіцкі камбінат грамадскага харчавання”, аддзел статыстыкі, філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” за год не здалі нават кілаграма (!) адходаў паперы ці кардону, 11 суб’ектаў гаспадарання праігнаравалі збор аджыўшага сваё тэкстылю, 18 — спісаных шын.

На ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы для збору другаснай сыравіны летась з розных крыніц пайшло 967,5 млн. рублёў: набыты смеццявоз, з’явіўся пункт прыёму сыравіны, закуплена 95 кантэйнераў для раздзельнага збірання адходаў, якія пасля перапрацоўкі яшчэ могуць паслужыць на карысць. Але з 15 аграгарадкоў Асіповіччыны толькі Лапічы ахоплены раздзельным зборам другаснай сыравіны, таму ДУКВП “Райсэрвіс” трэба прыкласці яшчэ шмат намаганняў, каб усё і паўсюдна працавала нібы гадзіннік.

Хапала справядлівых нараканняў і на дзейнасць прыёмных пунктаў рай-спажыўсаюза, наогул арганізацыі кіраўніцтвам таварыства нарошчвання аб’ёмаў здачы другаснай сыравіны, належнай работы з насельніцтвам. Не да канца разабраліся са здачай непатрэбных шын многія сельгаспрадпрыемствы, не надта актыўна ў гэтым плане працуюць начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама і г.д.

На 2014 год райвыканкамам да калектываў таксама даведзены адпаведныя заданні па збору дабра, якое яшчэ можна пусціць у справу. I запыт за выкананне паказчыкаў будзе строгім.

Последние новости

Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем