У Асіповічах – Сусветны дзень турызму

У Асіповічах – Сусветны дзень турызму

agro 1“Самае-самае” пра асіповіцкі і беларускі турызм

Самыя блізкія турыстычныя маршруты з Асіповіч ідуць па тэрыторыі раёна. У іх пераліку 4 аўтобусныя экскурсіі па гораду, у Прошчу, Дараганава, Вяззе-Свіслач, пешае альбо веласіпеднае падарожжа “Асіповіцкая кругасветка” і водная вандроўка па рэках Свіслач ды Бярэзіна “Шляхам Рагнеды”.

Самы запатрабаваны ў землякоў накірунак дальніх падарожжаў па Беларусі — старажытныя Нясвіж і Мір. Апошнім часам набывае папулярнасць наведванне экскурсійных аб’ектаў на Брэстчыне, у першую чаргу — Косаўскага замка (палаца Пуслоўскіх) і дома-музея Тадэвуша Касцюшкі.
Самае інтэрактыўнае падарожжа — экскурсія на гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, дзе наведвальнікам дазваляецца карыстацца экспанатамі па прамым прызначэнні. У прыватнасці, можна пастраляць са зброі часоў Другой сусветнай вайны і пакатацца на сапраўднай баявой машыне 30-х гадоў мінулага стагоддзя: адрэстаўрыраваным савецкім лёгкім танку БТ-7.
Самы поўны пералік цікавых для падарожнікаў пабудоў Асіповіччыны знаходзіцца на сайце “глобус Беларусі” — усяго іх 23. Цікава, што побач з існуючымі насамрэч адметнасцямі (вакзалы на чыгуначных станцыях Верайцы і Дараганава, касцёл у Казімірове, праваслаўныя цэрквы ў Асіповічах, Лапічах, царква, замчышча і дом Яцко ў Свіслачы, і г.д.) у рэестр унесены і “прывіды”. Да гэтай катэгорыі можна аднесці цалкам знікшыя збудаванні (сядзіба Радзівілаў у Дуброве, драўляная царква ў Бозаку, воданапорная вежа на станцыі Уборак), альбо пабудовы, чыё існаванне не пацвярджаецца гістарычнымі дакументамі (напрыклад, каталіц-кая капліца ў Замошшы).
Самы загадкавы турыстычны аб’ект, які знахо-дзіцца недалёка ад нашага раёна — палац Булгакаў у Жылічах (Гомельская вобласць). Па словах мясцовых жыхароў, побач з будынкам у парку даволі часта можна ўбачыць фантом — выяву чалавечай постаці, якая све-ціцца ў цемры.
Самы “крылаты” музей — Музей авіяцыйнай тэхнікі Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ імя С. Грыцаўца. Створаны музей у 2009 годзе ў Мінску, і сёння яго экспазіцыя ўключае каля 30 самалётаў і верталётаў, выпушчаных у 1943-1991 гадах.
Самае нетрадыцыйнае падарожжа, у якім можа прыняць удзел кожны жадаючы, мае назву “Паяздаты новы год”. Сэнс вандроўкі — правесці навагоднюю ноч у цягніку, які рушыць у далёкі і дагэтуль невядомы падарожнікам старажытны горад, альбо ў мясціны, якія лічацца радзімай Бабы Ягі і Вадзяніка (Пашахонне і Кукабой). Такія падарожжы ўжо сем гадоў арганізуюць студэнты з Санкт-Пецярбурга, але сярод аматараў крэатыўна сустрэць любімае свята ўжо нямала і беларусаў.
Самы музычны турыстычны фэст — міжнароднае музычна-спартыўнае свята “Вялікая бард-рыбалка”, якое з 2009 года праводзіцца ў ліпені на беразе Чыгірынскага вадасховішча (Быхаўскі раён, вёска Чачэвічы).
Самых апантаных аматараў чыгуначных падарожжаў па Беларусі і за межамі нашай краіны аб’ядноўвае віртуальны клуб, на чыім сайце http://railwayz.info/travelz/ можна прачытаць вельмі цікавыя справаздачы аб паездках у самыя незвычайныя мясціны роднага краю. Прынамсі, даволі папулярнымі сярод узгаданай катэгорыі вандроўнікаў лічацца паездкі па маршрутах Градзянка-Ялізава і Ялізава-Асіповічы-Мар’іна Горка з абавязковай пасадкай-высадкай на ўсіх чыгуначных станцыях.
Самая паважаная ў асяроддзі асіповіцкіх турыстаў асоба — Аляксей Смірагін (памёр у 2010 годзе), адзін з айцоў-заснавальнікаў раённага Цэнтра турызму і края-знаўства. За пятнаццаць гадоў работы ў гэтай установе ён стварыў дзейсную сістэму выхавання юных турыстаў і распрацаваў шэраг папулярных маршрутаў, па якіх уласнымі нагамі прайшоў 16 тысяч 820 кіламетраў.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость