У Асіповічах школьнікі рыхтуюцца да новага навучальнага года

У Асіповічах школьнікі рыхтуюцца да новага навучальнага года

shola

Як паведамілі ў сектары гандлю і паслуг райвыканкама, цэны на тавары для вучняў ў параўнанні з мінулым годам практычна не змяніліся. Паступленне школьнай формы ў гандлёвую сетку раёна распачата яшчэ ў маі. Так, толькі магазінам № 24 ААТ “Гандаль” ужо атрымана больш за 500 адзінак адзення. Для першаклашак яго кошт ад беларускіх вытворцаў — бабруйскай “Славянкі”, салігорскай “Калінкі”, магілёўскай “Вяснянкі”, дзяржынскай “Эліз”, мозырскай “Надэкс” — складае ад 300 да 600 тысяч рублёў. Спартыўныя касцюмы можна купіць танней — за 200-300 тысяч, абутак, у тым ліку красоўкі — за 200-400. Партфель школьніка бацькам абыдзецца ў 200-500 тысяч, набор канцтавараў у ім — да 400.
Закупіцца такой прадукцыяй можна па выхадных днях і на гарадскім рынку, у некаторых прыватных павільёнах.
Гандлюе ёю і райста. Па словах намесніка старшыні Віталія Нікалайчыка, тавары школьнага прызначэння ёсць у наяўнасці ва ўсіх сельскіх прамтаварных крамах, а асобныя віды прадукцыі — і ў магазінах паўсядзённага попыту. Асаб-лівасць абслугоўвання пакупнікоў — прадастаўленне тавараў у крэдыт, прычым на першыя 3 месяцы — беспрацэнтна. Акрамя гэтага, пайшчыкам прапануюць тавары з 10-20-працэнтнай скідкай. А яшчэ тут можна купіць неабходнае за здадзеную сельгаспрадукцыю. Напрыклад, вучань можа самастойна набыць сабе сшыткі або дзённік нават у абмен на сабраныя ў сваім садзе яблыкі — як кажуць, карысць узаемная.
Пытанне падрыхтоўкі да навучальнага года актуальнае і для Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, на ўліку якога знаходзіцца 348 шматдзетных сем’яў, дзе выхоўваецца 3 і больш дзяцей. Сярод іх ёсць школьнікі — 725 вучняў. На кожнага з іх дзяржава выдаткавала 307.850 рублёў, каб дапамагчы часткова з набыццём неабходнага да школы. Такой магчымасцю ўжо скарысталася 250 сем’яў. Усяго на гэтыя мэты пойдзе 260 мільёнаў.

Последние новости

Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление осиповчан с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 июля для всех знаков зодиака

3 июля 2025
Читать новость
Общество

ФК “Осиповичи” — ФК “Локомотив” — 1:1

2 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет турнир по быстрым шахматам, посвященный Дню Независимости Республики Беларусь

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем