У Асіповічах прайшлі акцыі, прысвечаныя Міжнароднаму дню абароны дзяцей

У Асіповічах прайшлі акцыі, прысвечаныя Міжнароднаму дню абароны дзяцей

detki

ПАРАВОЗІК З РАМАШКАВА Менавіта так называецца лагер дзённага знаходжання, які вось ужо ў дзясяты раз пачаў сваю работу на базе Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для выхаванцаў гэтай установы. На юбілей да хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі добра знаёмыя ім “дзядзі” — шэфы з 51-й змагр. І, канечне, не з пустымі рукамі: маленькія юбіляры з вялікім задавальненнем ужо асвойваюць спартыўнае і гульнёвае абсталяванне. Для таго, каб набыць цікава-карысныя для дзяцей рэчы, госці загадзя пракансультаваліся са спецыялістамі цэнтра. Цяпер кожны дзень, праведзены хлопчыкамі і дзяўчынкамі ў “паравозіку”, стане яшчэ больш насычаным. А значыць, хоць маленькім, але крокам наперад на няпростым шляху іх развіцця.

“ПАДАРЫ ДЗІЦЯЦІ ФУТБОЛЬНЫ МЯЧ!” Добра ведаюць, як далучыць дзяцей да самага масавага на планеце віду спорту работнікі ААТ “Белаграпрамбанк”, якія разам з асацыяцыяй “Беларуская фэдэрацыя футбола”, Міністэрствам адукацыі і СП “Санта Брэмар” напярэдадні летніх канікул правялі акцыю “Падары дзіцяці футбольны мяч!”. Дарэчы, сёлета яна прайшла ў Беларусі ў другі раз, а жаданы спартыўны падарунак атрымалі больш за 20 тысяч першакласнікаў. Асіповіччына таксама не стала выключэннем: уладальнікамі новенькіх футбольных мячоў сталі 160 хлопчыкаў і дзяўчынак з сельскіх навучальных устаноў раёна. Пабывалі на ўрачыстых лінейках у Жорнаўскай, Вяззеўскай, Пратасевіцкай сярэдніх школах прадстаўнікі аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г.Асіповічы. Яго кіраўнік Уладзімір Янкоўскі, звяртаючыся да лапіцкіх вучняў з прывітальным словам, пажадаў дзецям добра адпачыць на працягу лета. І тут без спорту, у тым ліку і футбола — нікуды. Па тым, як малым хацелася хутчэй “паспрабаваць на нагу” спартыўны інвентар, можна было меркаваць, што ён не заляжыцца, а ў верасні дзеці прыйдуць на вучобу памацнеўшыя і з новай энергіяй для асваення ведаў.

БУДЗЕМ УВАЖЛІВЫМІ! У суботу супрацоўнікі транспартнай міліцыі сумесна з актывістамі БРСМ і школьнікамі правялі акцыю “Стоп — няправільны крок”. Удзельнікі раздалі прахожым каля 800 лістовак, дзе тлумачыліся правілы паводзін на чыгунцы. Праводзілі на гэтую тэму і гутаркі, на станцыі Асіповічы-1 трансліраваўся прафілактычны фільм, а побач на пероне прыцягнулі ўвагу флэшмобам. Ці патрэбны такія акцыі землякам? — Людзі звычайна ведаюць, як паводзіць сябе на чыгунцы, — сцвярджае старшы ўчастковы інспектар ІСН АУСТ Юрый Ткачук, — але ігнаруюць правілы. Калі хоць да некалькіх землякоў атрымаецца “дастукацца” — гэта ўжо плюс. Не раз прыходзілася бачыць гора родзічаў, у якіх пад цягнікамі загінулі дзеці — жудасна. Таму і нагадваем рэгулярна пра небяспеку — можа, кагосьці гэта ўратуе. Нагадаем, што ў мінулым годзе на чыгунцы ў рэгіёне здарылася 15 няшчасных выпадкаў і 10 чалавек загінулі, а за пераход магістралі ў нявызначаных месцах да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 2.404 чалавекі. Сёлета — 4, 2 і 731 адпаведна.

Последние новости

80 лет Великой Победе

17 апреля в Осиповичском кинотеатре “Родина” состоялась премьера документальной дилогии “Лагеря смерти” и “Сожженные деревни”

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

Прямую телефонную линию проведет главное управление юстиции Могилевского облисполкома

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

22 апреля — День судебного эксперта

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичах состоится открытое первенство по русским шашкам

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

Футбол. Первая лига. ФК “Нива” — ФК “Осиповичи” — 2:2

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

В организациях Осиповичского района проводится неделя нулевого травматизма

22 апреля 2025
Читать новость