У Асіповічах прайшла акцыя, прысвечаная Тыдню міру

У Асіповічах прайшла акцыя, прысвечаная Тыдню міру

«Мы за мір!»

Менавіта пад такой назвай у мінулы чацвер прайшла святочная акцыя, прысвечаная тыдню міру. А шаснаццатай гадзіне ў гарадскім парку сабраліся малыя і дарослыя асіпаўчане. Шмат у каго з прысутных да верхняй вопраткі былі прышпілены эмблемы з надпісам «Мы за мір!»

Пасля першага творчага нумара і прывітальнай прамовы вядучай аб’явілі конкурс. Вучняў гімназіі, школ № 1, 2, 3, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, дзіцячай школы мастацтваў і рамёстваў запрасілі намаляваць на асфальце мір. Узяўшы рознакаляровыя кавалкі крэйды, удзельнікі накіраваліся ўпрыгожваць пляцоўку каля сцэны.

Пакуль мастакі займа-ліся сваёй справай, выступалі мясцовыя артысты — выхаванцы ЦТДіМ, РЦК і ДШМ № 2. Хлопцы і дзяўчаты, маленькія і дарослыя, спевакі і танцоры стваралі добры настрой усім гасцям свята. А яшчэ ўсе жадаючыя маглі зрабіць з паперы сімвал міру — белага голуба.

Праз некаторы час журы накіравалася да малюнкаў. Пільна разгледзеўшы кожны, нарэшце выбралі пераможцаў. Лепш за ўсё свой мір адлюстравалі выхаванцы школы рамёстваў, на другім месцы апынуўся цэнтр творчасці, а трэцяе занялі вучні СШ  № 2.

Такая акцыя праводзілася ў Асіповічах упершыню. І, спадзяёмся, з цягам часу стане традыцыйнай для нашага горада.

мы за мир осиповичи08 мы за мир осиповичи09 мы за мир осиповичи10 мы за мир осиповичи01 мы за мир осиповичи02 мы за мир осиповичи03 мы за мир осиповичи04 мы за мир осиповичи05 мы за мир осиповичи06 мы за мир осиповичи07

Фота Марыі ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем