У Асіповічах ёсць жыхары-цёзкі горада
У сям’і Асіповічаў-Кульчынскіх “цёзкамі” па прозвішчы з нашым горадам з’яўляюцца дзевяцігадовыя Арцём і Станіслаў.
І хоць яны разам з бацькамі Вольгай і Аляксандрам Кульчынскімі, а таксама брацікамі-дашкольнікамі Сашам і Дзянісам паспелі ўжо добра пападарожнічаць па Беларусі, родны горад лічаць самым дарагім.
А яшчэ двайнятам вельмі падабаецца, што калі яны разам — яны Асіповічы, а калі ў зборы ўся сям’я — асіпаўчане.