У адказе за сваю вёску

Дэпутат — не прафесія

У Красным Валянціна Бурачэўская жыве з 1986 года — перасялілася сюды з Краснапольскага раёна пасля чарнобыльскай аварыі, мае адпаведнае пасведчанне. Пачынаць жыццё ў незнаёмым месцы было радасна і хвалююча — новая вёска спадабалася сваёй усталяванасцю, зручнасцю, маляўнічым наваколлем і кіпучым жыццём. Праўда, нярэдка на сэрца наплывала туга, што давялося пакінуць роднае сяло. Уладкаваўшыся ў мясцовы калгас — тады ён называўся “Беларусь”, — Валянціна спачатку была дыспетчарам, а ў хуткім часе яе прызначылі галоўным эканамістам. Гэтую пасаду яна займае і ў цяперашняй “Бярэзіне”.

Вядома, калгасная кантора на вёсцы, ды калі яшчэ ў якой няма сельсавета — першая інстанцыя, куды звяртаюцца землякі па дапамогу. I Бурачэўская як дэпутат спачатку мясцовага Савета, а цяпер і раённага, заўсёды старалася выслухаць чалавека і па меры магчымасці вырашыць яго пытанне. Жанчына актыўная, мэтанакіраваная і неабыякавая да тых падзей, якія адбываюцца побач, яна заўжды выклікала давер у аднавяскоўцаў.

Час мае ўласцівасць мяняць меркаванні людзей, іх адносіны да жыцця. I гэта вельмі правільна, што сённяшнія вяскоўцы жадаюць палепшыць свае ўмовы працы і быту. Вось, напрыклад, адно з пытанняў, якое хвалюе насельніцтва Краснага і дэпутата Бурачэўскую — газіфікацыя аграгарадка. Па ранейшых планах, ужо сёлета тут павінен з’явіцца цэнтралізаваны газаправод. Не раз ужо звярталіся з гэтым пытаннем у адпаведныя службы. Цікавіць мясцовых людзей і магчымасць доступу байфлай — чаму б і не скарыстацца прагрэсам? Карацей, працаваць дэпутату ёсць над чым.

Валянціна Аляксандраўна разумее: якім зараз застанецца аграгарадок, пра такую будучыню і варта думаць. А Бурачэўская, дарэчы, з гэтай вёскай, дзе знайшла некалі свой лёс, расставацца не збіраецца. А вось моладзь, якая не замацоўваецца ў калгасе, зразумець можна: каму спадабаецца населены пункт, дзе закрыта школа? Выйсце адно: трэба рабіць усё магчымае, каб, як мінімум, гаспадарка цвёрда стаяла на нагах. Будзе сельгаспрадпрыемства — будзе жыць і Краснае. А гэта якраз у кампетэнцыі Валянціны Аляксандраўны. Дасведчаны спецыяліст, яна можа прапанаваць аптымальны выхад з той ці іншай сітуацыі, стараючыся, каб задаволенымі заставаліся ўсе бакі. Ды і не толькі прапанаваць, але і абгрунтаваць рашэнне. Такая ўжо натура ў дэпутата Бурачэўскай — любіць яна канкрэтыку і надзейнасць.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость