У ААТ “ВязаўніцаАгра” актыўна ідзе нарыхтоўка кармоў

У ААТ “ВязаўніцаАгра” актыўна ідзе нарыхтоўка кармоў

Алег Аліноўскі

37 900 тон сенажу, у тым ліку каля 500 тон у палімерную плёнку, 2 800 тон сена патрэбна назапасіць ААТ “ВязаўніцаАгра” для забеспячэння жывёлы травянымі кармамі ў зімовы стойлавы перыяд.

Што зроблена для таго, каб мець дастаткова зялёнай масы? Па-першае, павялічаны плошчы пад высокабялковыя культуры — люцэрну, канюшыну. Па-другое, вялася падкормка будучых сенажацяў азотнымі, калійнымі ўдабрэннямі. Як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Юрый Сычэвіч, “зялёнае жніво” дакладна спланавана. У гэтыя дні эпіцэнтр корманарыхтоўкі каля Хімнога. Сюды і накіраваліся, каб пагутарыць з людзьмі і даведацца, як ідзе працэс. Усяго ў атрадзе корманарыхтоўшчыкаў зараз каля двух дзясяткаў чалавек.

На кашэнні траў задзейнічаны трактарыст-машыніст Віктар Саковіч на “Беларусе” з касілкаю КМР-9, якая, адпаведна, робіць адразу дзевяціметровы пракос.

Віктар Саковіч:»Будзем з кармамі!»

Уявіце толькі, колькі рабочых рук адразу можа замяніць тэхніка! Па меркаванні Саковіча, травастой сёлета шчыльнейшы і больш сакавіты, чым у мінулым годзе, таму ёсць спадзяванне, што і здабыткі будуць лепшымі. Надвор’е на бягучым тыдні спрыяльнае: няма ні вялікіх дажджоў, ні празмернай гарачыні. Канюшына кладзецца за касілкай добрым валком. Дарэчы, менавіта гэты механізатар у пачатку сезона першым выйшаў на яравую сяўбу на сваім новым энерганасычаным трактары МТЗ-3522. Час ідзе хутка, адна работа змяняе другую. А такая тэхніка і спецыялісты заўсёды запатрабаваныя.

На суседняй сенажаці ўжо наступны этап працэсу: тут працуе кормаўборачны камбайн КВК-800, які падбірае падвяленую зялёную масу, здрабняе яе і накіроўвае ў кузавы трактароў для адвозкі. За штурвалам камбайна, які атрымалі летась (таму агрэгат упрыгожаны выявай да 80-годдзя Перамогі), механізатар Алег Аліноўскі. Кіруемая ўпэўненай рукой тэхніка ходзіць дакладна і з аптымальнай хуткасцю.

На адвозцы задзейнічана адразу некалькі трактароў розных мадэляў.

Тут і МТЗ-3022, і 1221. Прычым працуюць не толькі работнікі гэтага сельгаспрадпрыемства, напрыклад, Павел Белабародаў, але і мехатрад з ААТ “Кіруючая кампанія холдынга «Аграмашсэрвіс»” у складзе Данііла Швядоўскага, Івана Жыронкіна, Алега Сідаровіча.

Памочнікі з «Аграмашсэрвіса» Алег Сідаровіч, Данііл Швядкоўскі і Іван Жыронкін

Як кажуць, дапамога лішняй не бывае. Аб гэтай гаспадарцы камандзіраваныя адзываюцца толькі станоўча, а бываюць хлопцы ў розных арганізацыях.

Наталля Лагун правярае вільготнасць зялёнай масы

З участка зялёную масу адразу дастаўляюць на сянажныя траншэі, якія непадалёку. Ферма таксама побліз. Траншэі тут параўнальна новыя, кожная можа змясціць да 3 000 тон сенажу. Іх своечасова падрыхтавалі да чарговай закладкі. Кожны прывезены прычэп фіксуецца ўчотчыкам, функцыі якога зараз выконвае брыгадзір Наталля Лагун. Таксама ў яе абавязках правяраць на працягу дня вільготнасць закладваемай масы. У час візіту журналістаў гэты паказчык быў на ўзроўні 54%. Дапушчальная норма — не вышэй за 60. Так што з гэтым параметрам усё ў парадку. Таксама ўчотчыца сочыць за правільнасцю закладкі, выкарыстаннем канцэнтратаў. Тут гэта “Лаксіл”. Захаванне тэхналогіі ў многім уплывае на якасць кармоў і іх захавальнасць.

На трамбоўцы зялёнай масы задзейнічаны Міхаіл Рыбакоў і Міхаіл Калячка.

Работа Міхаілаў Рыбакова і Калячкі сёння — трамбаваць!

Рыбакоў працуе на «Амкадор-352». Тэхніка, дарэчы, таксама новая — яшчэ няма і паўгода. Пагрузчык хуткі, манеўраны. Калячка трамбуе масу на трактары. Па тэрмінах траншэю трэба закладваць аператыўна, за трое-чацвёра сутак, таму рабочы дзень мае сваю працягласць — ад зары да зары. Аднак у кожнага корманарыхтоўшчыка ёсць разуменне важнасці перыяду.

Павел Белабародаў адвозіць зялёную масу ад КВК-800

У цэлым працэс ідзе планамерна, працуюць людзі з настроем. А гэта — важны аргумент у любой рабоце.

Валянціна Корбаль

Последние новости

Общество

Знай наших: школьники Осиповичского района отличились на областном уровне

15 июня 2026
Читать новость
Общество

Двор затопило после дождя: почему нельзя открывать канализационные люки

15 июня 2026
Читать новость
Экономика и Бизнес

Узнали, кто считается не занятым в экономике и как начисляется плата за коммунальные услуги

15 июня 2026
Читать новость
Общество

Заброшенный уголок или место отдыха? В Осиповичах снова обсуждают лес у улицы Сташкевича

15 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

15 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 июня для всех знаков Зодиака

15 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем