Тысяча ў скарбонку

Тысяча ў скарбонку

Ужо дзевятнаццаць гадоў Віталь Карпенка працуе на жнівеньскіх нівах і дасягае добрых вынікаў. Як у яго гэта атрымліваецца? Усё даволі проста: любіць сваю работу   і не ўяўляе жыццё без сельскай кругаверці.

Нарадзіўся ён на Гомельшчыне, але ў свой час з-за аварыі ў Чарнобылі разам з сям’ёй прыйшлося пакінуць родны кут і пераехаць у Чэрвеньскі раён. Бацькі працавалі ў калгасе: маці — заатэхнікам, а тата — вадзіцелем. Менавіта ён і прывіў хлопчыку любоў да тэхнікі і зямлі. Пасля арміі юнак вывучыўся на трактарыста і выйшаў у поле. Амаль штогод на ўборцы дасягаў тысячнага рубяжа, але калгас распаўся, і спецыяліст пераехаў на Асіповіччыну.

У ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс” працуе тры гады, за якія зарэкамендаваў сябе як старанны і адказны работнік. І сёлетняя намалочаная тысяча тон збожжа з’яўляецца вынікам сумленнай працы. З дасягненнем “тысячніка” павіншавалі і ўручылі каштоўныя падарункі выканаўчы дырэктар сельгаспрадпрыемства Рыгор Арцёмаў і старшыня райкама прафсаюза АПК Святлана Сідарэнка.

Жніво жнівом, але ж работы ідуць круглы год. Калі прыходзіць сезон, Віталь Пятровіч заўсёды заняты і на сяўбе, і на корманарыхтоўцы. Вось скончыць уборку пшаніцы — пяройдзе на сяўбу азімых, а там і кукуруза паспее.

Разам з жонкай Вольгай, якая працуе ў сталовай сельгаспрадпрыемства і мае магчымаць накарміць мужа ў полі, гадуюць пяць дачок. Старшая рыхтуецца да вяселля, а дзве малодшыя яшчэ ходзяць у садок. Ёсць для каго старацца і аб кім клапаціцца.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 28 июля

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем