Три осиповчанки награждены орденами Матери

Три осиповчанки награждены орденами Матери

Мінулы тыдзень стаў адметным для многіх жанчын: вясна, свята, кветкі. Але асабліва хвалюючым ён атрымаўся для трох нашых зямлячак, якія ўзнагароджаны ордэнамі Маці. На ўрачыстым мерапрыемстве ў Мінску пабывалі асіпаўчанка Ніна Сакалоўская і жыхарка Лапічаў Ніна Стэльмах, якім уручыў дзяржаўныя ўзнагароды Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, а на прыём да кіраўніка вобласці Уладзіміра Даманеўскага запрашалася Валянціна Дзярабіна з райцэнтра.

— Гэта вялікі гонар і адказнасць — атрымаць ордэн з рук Прэзідэнта краіны, — падзялілася Ніна Сакалоўская. — Урачыстая цырымонія пакінула ў душы глыбокі эмацыянальны след, усё было на вышэйшым узроўні і проста выдатна. Уразіла, з якою шчырасцю Аляксандр Рыгоравіч разважаў аб беларускіх матулях і ролі жанчыны ў жыцці нашага грамадства. Безумоўна, было прыемна адчуваць праяўленую ўвагу. Лічу, што такую ўзнагароду павінна атрымліваць не толькі мама, але і ўся   сям’я: без надзейнай падтрымкі тут ніяк. Пакінуў глыбокае ўражанне і сам Палац Незалежнасці, па якім для нас правялі спецыяльную экскурсію. Усё прыгожа, стыльна, функцыянальна. Да слова, у гэтым незвычайным месцы можа пабываць любы чалавек. Калі апісаць уражанні некалькімі словамі, то гэта душэўны ўздым, радасць, жаданне жыць і ствараць.

З такім жа захапленнем расказвала пра ўрачысты прыём у губернатара Валянціна Дзярабіна, маці 4 дзяўчынак і 3 хлапчукоў:

— Мерапрыемства выдалася вельмі хвалюючым. Па-першае, сам факт высокай адзнакі, па-другое, мне выпала ад імя ўсіх узнагароджаных шматдзетных матуль трымаць слова. Думала, што ўсё будзе толькі афіцыйна і па пратаколе, аднак у рэчаіснасці сустрэча атрымалася па-дамашняму цёплай і ўтульнай. Была магчымасць пагутарыць з кіраўніцтвам рэгіёна, пазнаёміцца з матулямі з іншых куточкаў Прыдняпроўскага краю. Спадабалася ўзнагарода і дома дзецям. Дзяўчынкі нават прымяралі ордэн — хто ведае, можа некалі і яны атрымаюць такі ж? Словам, гэтае сакавіцкае свята запомніцца на ўсё жыццё сваёю важнасцю і мноствам добрых слоў.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота БелТА.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем