Таямнiца пад мостам у Асіповічах

Таямнiца пад мостам у Асіповічах

На мінулым тыдні, пры правядзенні работ па добраўпарадкаванні прылягаючай да аўтамабільнага моста цераз раку Сінюю, што знаходзіцца на ўездзе ў горад недалёка ад перакрыжавання вуліц Юбілейнай і Крыловіча, работнікі ДЭУ № 73 знайшлі ў прыбярэжным кустоўі рэшткі дзікоў — некалькі скур, фрагменты як мінімум 3 галоў і каля 20 капытоў.

останки кабанов и Песчинский

Па інфармацыі, атрыманай ад следчых органаў, інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, раённай аргструктуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў, ветэрынарнай службы, самыя старыя рэшткі дзікіх жывёл патрапілі ў рэчку не раней вясны гэтага года, апошнія — зусім нядаўна. Відавочна, непатрэбныя часткі паляўнічай здабычы выкідваліся з праязджаючых машын. Нягледзячы на блізкасць да горада, праз узгаданы мост праязджае адносна мала транспарту, таму знайсці зручны момант для “папаўнення” несанкцыянаванага могільніка нескладана…

Дакладную прававую характарыстыку гэтаму “рэчаваму доказу” пакуль даць нельга. Ён можа быць наступствам нахабнай браканьерскай дзейнасці альбо “знаходлівасці” паляўнічых, што элементарна ленаваліся выконваць правілы ўтылізацыі рэшткаў законна здабытай дзічыны. Аднак у любым выпадку той, хто зрабіў могільнік пад  мостам, з’яўляецца парушальнікам як правілаў палявання, так і прыродаахоўнага заканадаўства ў цэлым, таму што сваімі дзеяннямі забрудзіў водаахоўную зону.

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем