ТАА “Асіповічыгазбуд”: быць заўсёды наперадзе

ТАА “Асіповічыгазбуд”: быць заўсёды наперадзе

Калі скласці ў адну лінію ўсе газавыя сеткі, якія пра-кладзены спецыялістамі ТАА “Асіповічыгазбуд”, атрымаецца магістраль даўжынёй у дзясяткі тысяч кіламетраў. Прычым яны размешчаны па ўсёй краіне. Прафесіяналізм “газбудаўцаў” высока цэніцца заказчыкам, і кіраўніцтва многіх рэгіёнаў, дзе працавалі асіповіцкія майстры, неаднаразова выказвала у іх адрас заслужаную падзяку. Не дзіўна, што калектыў за апошнія дзесяць гадоў 4 разы станавіўся лаўрэатам конкурсу “Лепшы прадпрымальнік Магілёўскай вобласці”.

gazstroy-gulik

— Мы на самой справе надзейны партнёр у сферы комплексу работ па будаўніцтве газаправодаў, цеплатрас і іншых інжынерных сетак, — гаворыць дырэктар Аляксандр Гулік. — На рынку такіх паслуг ужо не першы год, кваліфікаваных спецыялістаў хапае, таму заказчыкі і давяраюць нам свае аб’екты. Не абышліся і ў Слаўгарадскім раёне, дзе вялася газіфікацыя аграгарадка Ржаўка, пры будаўніцтве буйнога жылога мікрараёна Казіміраўка, што ў Магілёве. А яшчэ — у прамзоне Каля-дзічы ў Мінскім раёне і супермаркеце ў Ветцы Гомельскай вобласці. Шчыравалі і ў родным горадзе — пракладвалі цеплатрасу па вуліцы Чарняхоўскага, газіфікавалі Ліпень і Карытнае. А яшчэ і аб’ект, на якім выпаў гонар пры-класці сілы, — будаўніцтва аўтадарогі М-5 Мінск-Гомель, дзе спецыялісты пракладвалі ўчасткі газаправода.

Сярод дзевяці даччыных прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у ААТ “Белгазбуд”, наша заўсёды ў авангардзе. Вось і летась усе даведзеныя асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця выкананы. Здадзена ў эксплуатацыю 87 аб’ектаў амаль на 39 мільярдаў рублёў. Выпрацоўка на аднаго работніка — 478 мільёнаў. Па працы і зарплата: да ўзроўню мінулага года яна павялічылася на чвэрць і склала 10,2 мільёна.

— Калектыў у нас невялікі, каля 80 чалавек, але дружны і згуртаваны, у адрас кожнага можна сказаць шмат добрых слоў, — працягвае Аляксандр Васільевіч. — Некаторыя працуюць тут з першага дня, маюць заслужаныя ўзнагароды. У іх ліку галоўны інжынер Аляксандр Пацкевіч, прараб Валерый Няхайчык, майстар Мікалай Грышановіч, газаэлектразваршчыкі Алег Астапаў, Валерый Бурак, машыністы экскаватара Віктар Ломаць, Мікалай Лагун, Аляксандр Шаршнёў, шэраг другіх.

…Асноўная стратэгія на бягучы год? Пашырэнне геаграфіі рынку аказання паслуг. Верыцца, што тыя добрыя працоўныя традыцыі, якія адрозніваюць калектыў гэтага прадпрыемства, і надалей дапамогуць захаваць лідзіруючыя пазіцыі.

Последние новости

Общество

Прямая линия с заместителем начальника отдела статистики труда Главного статистического управления Могилёвской области

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июля для всех знаков зодиака

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем