Сёння — пярэдадзень вялікага свята Нараджэння Хрыстова

Свята
Да першай зоркі!
Гэта дзень строгага посту і ўзмоцненай падрыхтоўкі да ўрачыстасці. Хрысціяне гатуюць куццю, моляцца аб міры-здароўі і жадаюць усім толькі дабра.
Падрыхтаваліся да свята і цэрквы, якія ў гэтыя дні наведвае шмат вернікаў. Напрыклад, ва ўпрыгожванні Свята-Уведзенскага храма прымалі ўдзел як дарослыя прыхаджане, так і юныя выхаванцы нядзельнай школы на чале з матушкай Верай. Створаныя імі кампазіцыі перадаюць сцэны Нараджэння Хрыста і тую атмасферу, якая навокал панавала.